|
Каталог

|
|  |
|
|
Абярэгі (кудмені, апатрапеі - ад грэч. apotropaios тое, што адводзіць бяду), прадмет, выява або дзеянне, якім прыпісвалі магічную здольнасць засцерагаць ад няшчасцяў і ад злых духаў. Абярэгі служаць аховаю не толькі ад рэальнай пагрозы прыродных стыхіяў (засухі, граду, маланкі, навальніцы), але і ад сурокаў, што сыходзілі ад людзей з ліхім вокам, ведзьмароў, знахароў, а таксама міфічных істот - чарцей, ведзьмаў і інш. Беларусы выкарыстоўвалі шматлікія абярэгі дзеля захавання ад бедаў саміх сябе, свойскай жывёлы, гаспадаркі. далей... |
|
 |
 |
|
|  |
|
|
Багач (Ражство Божай маці, Другая, Малая, Меншая Прачыстая, Другі святок, Спожка), свята якое заканчвала цыкл вырошчвання ўраджаю і адначасова змашчала абрадава-міфалагічны акцэнт на сацыяльна-абшчынны характар уяўленняў. Святкуецца Багач 21 верасня па н. ст. Багач - лубок з жытам, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Жыта для багача зносілі жыхары ўсёй вёскі. Абрад накіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу. далей... |
|
 |
 |
|
|  |
|
|
Ведзьма (ведзьмарка), паводле ўяўленняў беларусаў, дэманічная істота, звязаная з надпрыроднымі сіламі, жаночае ўвасабленне "нячыстай сілы". Існуе і мужчынскі варыянт гэтай з'явы - ведзьмак. Паводле вераванняў, ведзьма жыве сярод людзей, але вылучаецца асаблівасць паводзінаў і сваім выглядам: у яе можы быць падвойны рад зубоў, бародаўка ці пучок валасоў на твары, "лішнія" пальцы на руках ці адсутнасць некалькіх пальцаў; незвычайна змрочны выраз твару, бліскучыя вочы, кудлатая галава. далей... |
|
 |
 |
|
|  |
|
|
Вербніца (Вербная, Пальмавая нядзеля), апошняя перад Вялікаднем нядзеля, з якою было звязана асвячэнне ў храмах галінак вярбы, што служыла аберагальным і прадукавальным сродкам. Пасля асвячэння прынята было сцябаць вербачкамі адзін аднаго з прыгаворкамі і пажаданнямі: "Не я б'ю - вярба б'е. За тыдзень - Вялікдзень", "Хвароба ў лес, здароўе ў косці". Верылі, што б'ючы галінкамі, можна перадаць чалавеку здароўе, жыццёвую моц, хараство вярбы, якая першай абуджаецца ад зімовага сну. далей... |
|
 |
 |
|
|  |
|
|
Вялікдзень (Вялікадне, Вялічка, Пасха), вялікае старажытнае свята ў гонар сонца, вясны, абуджэння прыроды і надыходу земляробчага сезона. Верагодна, што з Вялікадня некалі мог пачынацца каляндарны год. У эпоху хрысціянства Вялікдзень стаў прымяркоўвацца да ўваскрэсення ўкрыжаванага Хрыста. Дзень правядзення Вялікадня залежыць ад месячнага календара: у праваслаўных Вялікдзень святкуецца ў нядзелю пасля поўні, якая з'явіцца на небе пасля дня веснавога раўнадзення, г. зн. паміж 4 красавіка і 8 траўня н. ст. Да Вялікадня, такім чынам, прывязаныя і іншыя рухомы святы і перыяды народнага календара: Масленіца, Вялікі пост, Вербніца, Чысты чацвер, Радаўніца, Ушэсце, Сёмуха ды іншыя. далей... |
|
 |
 |
|
|  |
|
|
Дзяды, свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў ("дзядоў"). У славянскай міфалогіі Дзяды называюць таксама душы продкаў. Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія або стаўроўскія), пятроўскія, змітраўскія. Восеньскія Дзяды (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры) самыя галоўныя. Яна адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні. У цэнтры абраду - вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дзядоў у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў. далей... |
|
 |
 |
порно |
По невысоким ценам купить картину на сайте картин. ; турфирма " калуга- ТУР" Суперакции для туристов.
|
|
 |
|