Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Слоўнiк 


старонка. назад.  1, 2, 3, 4  далей.
Іголка (голка), атрыбут для шыцця. Згады пра іголку выяўляюць сувязь яе з ідэяй руху і адпаведна з матывам кантакту з тым светам. Іголка ўваходзіла ў склад пасагу, што акрамя ўтылітарных намераў звязвала яе з ідэяй паспяховага стварэння, "сшывання" новай сям'і.    далей...



 
Кажух вылучаецца сярод адзення высокім семіятычным статусам. Рытуальнае яго выкарыстанне ў якасці абярэга пачыналася з першых хвілін жыцця чалавека і працягвалася да самай смерці.    далей...



 
Каза, казёл, найраней асвоеная жывёла, даместыкацыя і выкарыстанне яе адбылося ў горных раёнах у поясе ад Малой Азіі і Месапатаміі да гістарычнага Ірана і датуецца межамі 9-8 тыс. да н. э. У сялянскім побыце беларуса каза замяняла бедным людзям карову. Як да свойскай жывёлы селянін ставіўся да казы не надта добра, з адценнем знявагі, трымаючы у галаве яе "чортава" паходжання.    далей...



 
Калач, святочны печаны выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе круглай булкі, прадаўгаватага пірага, вялікага абаранка або нават бліна. На захадзе Беларусі калач часта выконваў ролю каравая ў вясельным абрадзе. На захадзе Беларусі калач часта выконваў ролю каравая у вясельным абрадзе. На Піншчыне калачом сустракала маладых маці жаніха. Калачом або абаранкамі аздаблялі і традыцыйныя вясельныя караваі: іх змяшчалі зверху каравая і ўпрыгожвалі кветкамі і фарбаванымі мяцёлкамі аўса або нанізвалі на каравайную стужку. Дарылі каравай або абаранкі жаніхі нявестам і ў перадвясельны перыяд. У Заходнім Палессі калач дарылі ўнукі сваім бабкам-павітухам.    далей...



 
Калыска - ложак для немаўляці, старадаўнія віды традыцыйнай народнай мэблі, прызначаныя для калыхання дзіцяці, адрозніваліся канструкцыйна і паводле спосабаў калыхання. Сімвалічна стасуецца з матчыным улоннем, хатай, дамавінай і арэлямі. Пажадана было каб калыску рабуў сам бацька або хаця б нешта дарабіў ці навязаў вяровачкі, а то дзіця не будзе яго шанаваць.    далей...



 
Каляды (Каляда), тэрміны замежнага паходжання (ад лац. calendae "першы дзень месяца"), звязаныя з календаром і каляндарным (навагоднімі) абрадамі, глыбока засвоеныя на беларускай глебе і часткова міфалагізаваныя. Комплекс зімовых навагодніх святаў у беларусаў захаваў усе прыкметы абрадавасці "пачатку" (года) і чыста хрысціянскага тлумачэння (Каляды і Раство).    далей...



 
Каравай, адзін з асноўных атрыбутаў беларускага вяселля. Абрад вяселля распачынаўся працяглым, дэталёва распрацаваным абрадам выпякання каравая, а заканчваўся дынамічным і эмацыйным абрадам міжродавага падзелу рытуальнага хлеба.    далей...



 
Качарга (вожаг, кавяня, камяна, касёра, кацюба, ключка), пячное начынне, звязанае з хатнім агнём. Утылітарныя і магічныя ўласцівасці качаргі як начыння абумовілі адценні, звязаныя з агнём, печчу, матэрыялам (жалеза), формай (крывая). Канцэнтруючы ў сабе жыццядайную і ачышчальную моц агню, качарга знайшла выкарыстанне ў народнай медыцыне і ветэрынарыі, у рытуалах гаспадарчага цыкла.    далей...



 
Абрадавая значнасць кашы тлумачыцца выкарыстаннем яе ў якасці ахвяры паганскім багам ці духам, што ў сваю чаргу ўзыходзяць да ўяўленняў аб спажаванні кашы як звароце да продкаў, як успамін пра іх, як дачыненні з імі ці далучэнне іх да сваіх спраў. Каша - старажытная хлебная ежа, якая першапачаткова гатавалася з зярнят злакавых раслін.Таму праз яе лічылася магчымым далучыцца да жыватворнай магічнай сілы збожжа.    далей...



 
Кола магічнае, прынцып, уваcоблены ў пэўных дзеяннях ці ў прадметах асноваю якіх з'яўляецца геаметрычная форма круга. На падставе кола магічнага утвараліся абярэгі, рабілася адмежаванне ад усяго непажаданага, лакалізацыя ці знішчэнне таго, што несла шкоду, небяспеку. Шматлікія варыянты кола магічнага знаходзілі сваё выражэнне ў розных абрадавых і побытавых момантах на працягу ўсяго чалавечага жыцця: пры карэктаванні надвор'я, пры засяванні і зборы ўраджаю, пры гадаванні свойскай жывёлы, пры панаванні паморку і пошасці, пры лячэнні хваробаў, пры засяленні ў новую хату і пры пажарах, пры хрэсьбінах, вяселлях і пахаваннях, пры варажбе і чараванні.    далей...



 
Кот, котка, у міфалагічных уяўленнях беларусаў жывёла, звязаная з "нячыснай сілай". Лічылася, што чорт можа набываць выгляд чорнага ката, у прыватнасці, ратуючыся ад Перуна. Адсюль шырока распаўсюджаны звычай выганяць ката з хаты падчас навальніцы, іначай Бог (Ілля), палюючы на чорта, мог спаліць перуном хату. Існавала павер'е, што ад вуркатання ката у галаве чалавека заводзіцца жамяра.    далей...



 
Крыж, адзін з важнейшых сімвалаў у міфалогіі. Вядома больш за 200 разнавіднасцяў крыжоў: чатырохкутны, шасцікутны, васьмікутны, Т-падобны. Найбольш пашыраныя формы хрысціянскага крыжа: чатырохкутны. Пра семантыку крыжа існуе шмат думак. Адны лічаць, што крыж - гэта сімвал скрыжавання шляхоў, другія - схематызаванай выявай чалавечай фігуры. На думку многіх даследнікаў, крыж сімвалізаваў духоўныя аспекты: узыходжанне духа, імкненне да Бога і вечнасці, Космас, святую прастору, ідэю цэнтральнага божышча.    далей...



 
Купалле (Купала, Іван, Ян), старажытная абрадавая ўрачыстасць, прымеркаваная да летняга сонцастаяння - найвышэйшага росквіту жыватворных сіл зямлі. Свята персаніфікавалася ў вобраз міфічнай істоты Купалы. У выніку пазнейшага наслаення на язычніцкі абрад хрысціянскай традыцыі свя прывязалася да дна Раства Іаана Хрысціцеля і ў праваслаўных адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня н. ст.    далей...



 
Мак, старажытная культурная расліна, адмысл овыя якасці якой з цягам часу набылі міфалагізаваны сэнс. Гэта найперш яго наркатычныя ўласцівасць, пладавітасць. Міфапаэтычная традыцыя перадусім падкрэслівае опіумныя уласцівасць мака і, як выкік гэтага, яго стасоўнасць са сном, смерцю, агнём.    далей...



 
Мароз, Дзед Мароз, Ледзяны Дзед, міфічная істота, якая ўвасабляла зімовы холад. Уяўляўся старым сівым дзедам с сінім або чырвоным як бурак, носам. Яго валасы і доўгая барада былі пакрыты інеем, ці замест вусоў і барады ўніз да долу спускаліся саплі. Зімою Бог пасылае Мароз на карысць людзям, каб ён усюды праклаў масты цераз рэкі, азёры і балоты. Людзі дзякуюць Богу, калі ён насылае моцныя маразы, бо тады добрая дарога і здаровае паветра.    далей...



 
Масленіца (Масленка, Сырніца), старажытнае свята славянскіх народаў, звязанае з культам прыроды - адраджэннем плодных сілаў зямлі. Галоўная накіраванасць абраду - праводзіны зімы, набліжэнне вясны, забяспячэнне багатага ўраджаю і дабрабыту ў гаспадарцы. Адзначалася на 8-ым тыдні перад Вялікаднем, напярэдадні вялікага посту.    далей...



 
Месяц, начное нябеснае свяціла, элемент астранамічнага коду традыцыйнай беларускай мадэлі свету, з якім звязана мноства разнастайных павер'яў і прыкмет. Лічыцца, што пакланенне месяцу значна больш старажытнае, чым пакланенне Сонцу. Асаблівасці руху месяца па небе спарадзілі саму ідэю календарнасці (параўнанне месяц і "месяц" - адрэзак каляндарнага часу).    далей...



 
Мёд, адзін з найбольш архаічных сакральных прадуктаў харчавання. Для індаеўрапейцаў мед выстураў эталонам салодкасці, а самі паняцці "салодкі", "п'яны", "віно" - вытворныя ад "мядовы". У міфалогіі мед сімвалізаваў крыніцу як мудрасці, так і абнаўлення жыцця і магічных сілаў.    далей...



 
Мядзведзь, адна з самых сакралізаваных жывёл у міфалогіі. У фальклоры і міфалогіі беларусаў пашыраны матыў пра паходжанне мядзведзя ад чалавека, які, пераапрануўшыся ў кажух поўсцю вонкі, спрабаваў напалохаць Бога. Ператварэнне чалавека ў мядзведзя выразна звязваецца з суперніцтвам з Богам. Згодна з фальклорнымі звесткамі, частка беларусаў раней была пераканана ў падабенстве мядзведзя і жанчыны. У беларускіх вясельных песнях маладых часам называюць "мядзведзем" і "мядзведзіцай".    далей...



 
Вострая, металёвая прырода нажа абумовіла абумовіла функцыянаванне яго ў якасці абярэга і сродка супрацьстаяння нячыстай сіле, як ахоўнай мяжы супраць пранікнення смерці. Нож укладалі ў калыску, каб абараніць дзіця, і ў труну чарадзею, каб засцерагчыся ад яго вяртання. Значная колькасць прадпісанняў народнай медыцыны, звязаная з выкарыстаннем нажа, абапіраецца на матывы рэзання хваробы, апрыяння з боку агню, на яго атрапеічную моц.    далей...



 
старонка. назад.  1, 2, 3, 4  далей.





Покупка и продажа, аренда авто америка |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY