Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Слоўнiк 


старонка. назад.  1, 2, 3, 4  далей.
Паўсюдна сярод усходніх славян існуе вера ў незвычайныя якасці конскай падковы. Згодна павер'ям нашых продкаў падкова сімвалізавала шчасце і поспех, уяўляла моцны абярэг дому і яго жыхароў ад сурокаў і нячыстай сілы.    далей...



 
Падлога - ніжняя мяжа нутраной прасторы жытла. Першапачаткова падлога у беларускіх вёсках была замляная або глінабінтая, драўляная з'явілася значна пазней. Падлога сімвалічна атаясамлівалася з нізам, а будучы замляной - яшчэ і з нівай, урадлівай глебай. Рытуальнае пасыпанне падлогі зернем, прамеркаванае да Новага года, закліканае было замовіць будачы плён.    далей...



 
Пакроў (Пакроў Прасьвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, Трэцяя Прачыстая,Пакровы Багародзіцы) восеньскае сьвята, якое адзначаецца у Праваслаўнай царкве 1 кастрычніка - па старым стылі (па новым стылі - 14 кастрычніка).    далей...



 
Пакроў, Пакровы, Пакравы, межавая дата ў народным і працоўным календары беларускага і іншых народаў. Свята сфармавалася ў сувязі з заканчэннем восеньскага цыкла гаспадарчых клопатаў, завяршэннем пары збору ўраджаю, перамяшчэннем плёну, усяго багацця дзейнай сферы з адкрытай прыродна-ландшафтнай у абмежаваную, фіксаваннем пераломнага моманту ў сезонных рытмах. Адзначаецца 14 кастрычніка.    далей...



 
Папараць-кветка, міфічная кветка, што існавала ў фантазіі беларусаў. Паводле народных уяўленняў чалавек, які здабыў кветку папараці, набываў незвычайныя якасці. Паданні пра папараць-кветку вельмі пашыраныя ў Беларусі і звязваюцца з купальскім абрадавым комплексам. Менавіта ў Купальскую ноч самотна, босым і распранутым, смелы чалавек мог выправіцца ў пушчу шукаць гэтую кветку. Знайшоўшы яе, трэба было пакласці на разрэзаную далоню несці дамоў, ні разу не азіршуўшыся назад, хоць нячыстая сіла будзе страшыць, выць. Вытрымаўшы такое выпрабаванне, чалавет будзе здольны чуць і бачыць тое, што іншым недаступна. Прадставай для міфа пра папараць-кветку служыла свячэнне спораў папараці, але не кожнай, а асаблівай, ў якой споры на асаблівай мяцёлцы, якая нагадвае кветку. Такая папараць - каралеўскі папаратнік пушчы і занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.    далей...



 
Парог найбольш рытуалізаваны сімвал мяжы паміж хатай як максімальна засвоенай, "акультуранай" чалавекам часткай прасторы, і навакольным, патэнцыйна варожым светам. Найбольнае значэнне парог меў у сістэме сямейнай абраднасці і ў знахарстве.    далей...



 
Адно з галоўных значэнняў пярсцёнка - сімвалізаваць шлюбнае з'яднанне ў пэўных сітуацыях замяшчаць саміх жаніха і нявесту. У час вяселля пярсцёнак жаніха і нявесты клалі на хустку і падымалі яе вышэй галавы. Напярэдадні вяселля сяброўкі нявесты пакідалі ў яе хаце ў хусцінках свае пярсцёнкі, каб хутчэй выйсці замуж.    далей...



 
Печ, адзін з асноўных рытуальных цэнтраў прасторы сялянскага жытла. Белая печ і чырвоны кут як рытуальныя цэнтры заўсёды размяшчаліся па дыяганалі ў супрацьлеглых баках хаты. Печ выконвала ролю пасярэдніка паміж жывымі і памерлымі продкамі. У міфалагічным плане печ успрымалася як утаймавальніца прыроднага агню (сына Сонца або Перуна) і адначасова яго захавальніца, што сімвалізавала несупынны працяг жыцця ў хаце. Перад тым як засланіць печ, гаспадыня загортвала ў спецыяльнае заглыбленне некалькі вугалькоў і засыпала іх попелам, каб назаўтра дастаць і распаліць новы агонь. Затуханне вугалькоў прадказвала хуткую смерць каго-небудзь с родных.    далей...



 
Пірог, святочная страва беларускай традыцыйнай кухні. Ад каравая адрознівалася меншай семантычнай нагрузкай, а таксама параўнальна большым дыяпазонам спажывання - у першую чаргу на сямейных святах. Пірог абавязкова рабіўся на Каляды і Вялікдзень, дзе быў смачным, пажаданым пачастункам для калядоўшчыкаў і валачобнікаў.    далей...



 
Пісанкі, крашанкі, маляванкі, скробанкі, дэкараваныя курыныя яйкі. У побыце беларусаў і іншых еўрапейскіх народаў вядомыя здаўна. У дахрысціянскі перыяд былі звязаны з веснавымі святамі, сімвалізавалі абуджэнне прыроды, яе пладавітасць і жыццёвасць. З імі звязваліся разнастайныя абрады і звычаі сімвалічнага характару.    далей...



 
Попел ва ўяўленнях беларусаў захоўвае жыватворную патэнцыю агню і таму задзейнічаны ў народнамедыцынскіх звычаях і рытуалах заклінання ўраджайнасці.    далей...



 
Поўнае/пустое - паняцці, якія знаходзяцца між сабою ў бінарнай апазіцыі і ў народных уяўленнях маюць сімвалічны сэнс. Поўнае заўсёды асацыявалася з багаццем, пустое - з беднасцю, галечай. Таму добрым знакам лічылася сустрэць ў дарозе поўны воз дроў, чалавека з поўным абярэмкам сена. Асабліва вялікую ўдачу абяцала, калі хтосьці пераходзіў дарогу з поўным вядром воды.    далей...



 
Пояс, пас, частка традыцыйнага беларускага строю, якая надавала адзенню цэласны выгляд. Пояс валодае разнастайнымі магічнымі ўласцівасцямі, ахоўвае цела ад хваробаў і няшчасцяў. Пояс быў сімвалам моцы ў дачыненні да мужчынскага пачатку і сімвалам цнатлівасці ў дачыненні да жанчын. Слова "падперазацца" захоўвае ад агульнапрынятых нормаў і правіл. Адсутнасць пояса лічылася прыкметай прыналежнасці да хтанічнага свету.    далей...



 
У беларускай міфапаэтычкай мадэлі всету правы маркіраваны знакам "плюс" і судачыняецца з асвоеным, ачалавечаным, гарманізаваным пачаткам у шэрагу культурных бінарных апазіцый: верхам, перадам, усходам і поўднем, дабром, жыццём, сваім, мужчынскім, рухам па сонцы.    далей...



 
Пярун (Дундар), у міфалогіі бог грому і маланкі.    далей...



 
Рабіна ( (г)арабіна), дрэва, якое шырока ўзгадваецца ў легендах і баладах з матывам метамарфозы: у яе ператвараецца заклятая нявестка, яе забараняецца ссякаць ці наносіць шкоду. У беларускіх легендах рабіна вырасла з крывавых слёз Евы, калі яе Бог выгнаў з раю. Па народных павер'ях рабіна надзялялася здольнасцю "ўспрымаць" хваробы і пераносіць іх. Разам з тым за сваё пашкоджанне рабіна як быццам помсціла, насылаючы тыя хваробы, якія былі перанесены на яе знахарам з хворага чалавека, і нават раптоўную смерць. Адмаліцца можна было, стаўшы перад ёй на калені, абдымаючы і цалуючы са словамі адмысловай замовы.    далей...



 
Радаўніца, Радуніца, Радуніцкія Дзяды, Вялікдзень мёртвых - язычніцкае веснавое свята ўсходніх славян, звязанае з культам продкаў, дзень памінання памерлых. Адзначалася ў праваслаўных на 9-ты дзень пасля Вялікадня, у аўторак на Фамінным тыдні, напасрэдна на могілках. Паходжанне слова Радуніца выводзяць ад розных слоў: з літоўскага - "плач з галашэннем", "малітва з плачам і галашэннем па памерлых" .    далей...



 
Разрыў-трава, магічнае зелле, з дапамогай якога нібыта можна адамкнуць любыя замкі. Дзеля гэтага трэба было закласці разрыў-траву пад разрэзаную на руцэ скуру і, прыклаўны трыпутнік, загаіць рану, пасля чаго чалавек на,ываў здольнасць пры дакрананні да замкоў адчыняць іх. Разрыў-трава можа плысці супраць плыні вады. Яе ведаюць розныя птушкі, напрыклад ужывае разрыў-траву дзяцел. Каб здабыць яе, трэба fбгарадзіць яго гняздо асінавымі пруткамі і ён прынясе тую траву.    далей...



 
Раса, атмасферная з'ява, у народных паданнях і вераваннях сакралізаваная і апаэтызаваная як "раса - божая краса", паводле народных уяўленняў, увасабленне зямнога спору (здароўя, урадлівасці), аб'ект ушанавання і прадмет магічных дзеянняў. З'яўленне расы прыпісвалася дзеянням вышэйшых сіл.    далей...



 
Русалкі, дэманічныя істоты жаночага роду, насельнікі азёраў і рэк. Русалкі ўзнікаюць у выніку ператварэнняў маладых тапельніц-самазабойцаў, дзяцей, праклятых яшчэ ў мацярынскім ўлонні, немаўлят, што нарадзіліся мёртвымі, ці загубленых адразу пасля нараджэння.    далей...



 
старонка. назад.  1, 2, 3, 4  далей.





|

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY