Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Слоўнiк 


старонка. назад.  1, 2, 3, 4
Свет традыцыйнага сяляніна быў надзелены вялікай колькасцю разнастайных рэчаў, кожная з якіх магла выконваць практычную ролю. Разам з тым часта гэтыя рэчы станавіліся ключавымі атрыбутамі каляндарных і сямейна-родавых святаў. Адной з найбольш цікавых і адначасова загадкавых рэчаў традыцыйнага ўкладу жыцця славян быў ручнік.    далей...



 
У народнай культуры ўсходніх славян свечку, якую купілі і асвяцілі ў храме, здаўна надзялялі асаблівай, магічнай, ахоўнай сілай і цудадзейнымі якасцямі. Шырокае распаўсюджанне атрымаў звычай прыносіць дадому свечкі, з якімі стаялі у час службы у вялікія хрысціянскія святы. Па назве святаў называлі і свечку: на Хрышчэнне (19 студзеня) – Хрышчэнская ці Богаяўленская свечка, на Грамніцы (15 лютага) – Грамнічная свечка, у Чысты Чацвер – Чацвярговая свечка, на Вялікдзень – Велікодная свечка.    далей...



 
Сёмуха (Сёдмуха, Сёмка, Тройца, Зелянец, Зялёныя святкі), злучальнае звяно паміж прыроднымі сезонамі, гаспадарчымі цыкламі, станамі і формамі грамадскіх стасункаў і дачыненняў. Вытокі Сёмухі ўзыходзяць храналагічна да пачатковых перыядаў складвання рода-племянной арганізацыі грамадства.    далей...



 
Соль – даволі няпросты прадукт у жыцці чалавека. У Бібліі соль выступае ў ролі сімвалічнай сувязі паміж Богам і народам. Іісус Хрыстос у адной са сваіх пропаведзей называў сваіх апосталаў "соллю зямлі". У народзе так называлі майстроў, прафесіяналаў сваёй справы, людзей, якія здзейснілі подзвіг і інш. Акрамя таго, што соль надае ежы адпаведны смак, яна стала неад'емлемым атрыбутам у многіх сямейна-родавых абрадах, святах і ў чараўніцтве.    далей...



 
Стол, адзін з найбольш рытуалізаваных і шанаваных прадметаў у традыцыйнай культуры. Паводле прасторавай характарыстыкі інтэр'ера, стол стасуецца з верхам, усходам і адпаведна святлом. Стол мае выпазны "мужчынскі" код, што і супрацьстаўляе яго печы ("бабінаму куту"). Стол у хаце заўсёды стаяш на покуці, засланы абрусам, на якім ляжалі хлеб і соль.    далей...



 
Сурокі (падзел, падзіў, нарадка, прыстрэк), паводле народных ўяўленняў, хвароба, псота ці іншае няшчасце, выкліканае благім поглядам ("злым", зайздросным вокам), словамі ці думкамі ў бок пацярпелага. У замовах сурокі выступаюць як жывыя аморфныя істоты. Вылучаюцца наўмысныя і ненаўмысныя сурокі.    далей...



 
Талака, шанаваная паўсёй Беларусі апякунка жніва і ўрадлівасці. У яе гонар ладзілася ўрачыстае радаснае свята падчас уборкі ўраджаю. На дажынках удзельнікі жніва кідалі жэраб'і, каму быць талакой. Абранніцу ўпрыгожвалі рознымі кветкамі, у рукі давалі дажынкавы сноп, на галаву надзявалі вянок з доўгім белым пакрывалам накшталт шаля, і карагод атачаў талока і скакаў прыпяваючы, пасля чаго пастаўны за талокой папарна, ішлі ў дом гаспадара. Гаспадар падносіў талацэ хлеб-соль, кляняўся ў пояс, а яна ўзамен аддавала гаспадару сноп. Талаку бралі пад рукі і саджалі на кут. Пасля заканчэння вячэры карагод з талакой дзякаваў гаспадаром за пачастунак пацалункамі. Талака аддавала свой вянок гаспадару, а пакрывала пакідала сабе на памяць. Талачэйкі абавязаны былі правесці талаку да самага яе дома.    далей...



 
Увядзенне ў храм Божай Маці, Уводзіны, Ведзяннё, Вядзенне, Багародзіца (4 снежня). У гэты дзень трохгадовая дзева Марыя была ўведзена ў Святая Святых Ерусалімскага храма і тым самім узвялічана Богам у знак таго, што яна стане Маці Ісуса Хрыста. Марыя засталася жыць у храме, дзе навучалася закону Божаму і рукадзеллю. Яна шмат малілася, чытала Свяшчэннае Пісанне і прасіла Бога, каб той паслаў чалавецтву Збавіцеля.    далей...



 
Хата, жытло чалавека, у народнай аксіялогіі беларусаў сімвал найвялікшай каштоўнасці: "Свая хатка як родная матка". Кожнае жытло ў традыцыйнай свядомасці надавала свету прасторавы сэнс, аддзяляла чалавека ад навакольнага свету. У хатце як бы суіснавалі чалавек і Сусвет, нутравое і вонкавае, таму станавіліся магчымымі перакадзіроўкі паміж часткамі чалавечага цела, элементамі космасу і дэталямі хаты. Сам Сусвет асэнсоўваўся на пэўным этапе як велізарны дом з належнымі яму атрыбутамі: небам-столлю, цэнтрам, які часцей уяўляўся ў выглядзе Сусветнага дрэва, падмуркам.    далей...



 
Хлеб, найбольш сакралізаваны від ежы, сімвал дабрабыту, шчасця, дастатку. Як "Дар Божы" з'яўляецца ўвасабленнем чалавечай долі, карыстаецца асаблівай пашанай і выклікае амаль рэлігійнае стаўленне. Падымаючы ўпушчаны хлеб, яго цалуюць са словамі "Ах, Божанька ты мой!" ці "Даруй Божухна". Як самы каштоўны дар хлеб выконвае функцыю універсальнай ахвяры ва ўзаемадачыненнях соцыуму (чаловека) са сферай боскага (сакральнага). Хлеб выступае вельмі дзейсным абярэгам ад злых сілаў.    далей...



 
Хустка з'яўляецца элементам строю, што адназначна сцвярджае прыналежнасць да жаночага роду. Некалі дзеці гадоў да чатырох хадзілі аднолькава, у доўніх палатняных кашульках, і толькі потым з'явіліся шапачка і хустачка, нагавіцы і спаднічка.    далей...



 
Чараўнік (Вядзьмак, Чарадзей, Калдун, Кудар, Чараўніца), паводле народных уяўленняў - чалавек, надзелены звышнатуральнымі (магічнымі) здольнасцямі, дзякуючы якім можа ўплываць на прыродныя з'явы, здароўе людзей і жывёл, ураджайнасць, ператварацца і ператвараць людзей у прадстаўнікоў навакольнага свету. Патэнцыйная шкода, якую мог зрабіць чараўнік (град, псаванне ўраджаю, хваробы ці нават смерць чалавека і жывёлы), выклікала да яго паважно-перасцярожлівае стаўленне. У штодзённым жыцці імкнуліся не сварыцца з чараўніком і не крыўдзіць яго, лічылася абавязковым запрашаць яго на вяселле. У якасці супрацьдзеяння "чарам" выкарыстоўваліся замовы, магічна-засцерагальныя абярэгі.    далей...



 
Чорт (Анчутка, Д'ябал, Ліхі, Люцыпар, Нячысты, Нячысцік, Сатана, Шатан, Шат, Шчылікун), у беларускай міфалогіі ліхі дух, які шкодзіць толькі чалавеку і супрацьстаіць Богу. Чорт меў дахрысціянскае паходжанне, але быў істотна дапоўнены хрысціянскімі ўяўленнямі аб д'ябле. Чорт мае антрапаморфнае аблічча, пакрыты чорнай поўсцю, мае рогі, капыты і хвост, якія імкнецца схаваць пад вопраткай. Асноўны занятак чарта - рабіць усялякую шкоду людзям (п'янства, сваркі, бойкі) і ўводзіць іх у грэх (самазабойства, прага да грошай, хлусня і г. д.), за які ён забірае душы грэшнікаў у пекла, гаспадаром якога з'яўляецца. Чорт можа ўступаць у сувязь з жанчынай, ад чаго нараджаюца ведзьмы ці чараўнікі.    далей...



 
Чысты чацвер (Вялікі чацвер), апошні чацвер перад Вялікаднем. У гэты дзень напярэдадні вялікага свята абавязкова наводзілі чысціню, каб увесь год потым было чыста: прыбіралі ў хаці і на падворку. Неабходна было памыць свойскую жывёлу, асабліва коней, каб яны былі дужыя. Трэба было і людзям мыцца ў лазні, каб не мучыцца ад хваробаў. Хто асмеліцца выкупацца ў палонцы, той не будзе хварэць увесь год.    далей...



 
Калі Сусвет праектаваць на адзенне чалавека, верху, галаве будзе адпавядаць галаўны ўбор, шапка, якая з'яўляецца неадлучнай часткай яе носьбіта, сімвалізуе мужчынскі пачатак і звязаныя з ім прадукавальныя захады. Надзетая шапка вылучае, фіксуе нутраную, замкнёную, абмежаваную прастору і гарантуе ахову ад небяспекі з боку наваколля.    далей...



 
Юр'я (Юрай, Юр'е, Ягор'я, Георгі), старажытныя святы народнага календара (адзначаліся 6 мая і 9 снежня н. ст.) у гонар святога - заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскую эпоху святому Георгію-пераможцу былі нададзены функцыі язычніцкага боства Ярыла. Гэтыя святы (асабліва веснавое) былі напоўнены шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер'ямі, прыкметамі апатрапеічнага і заклінальнага характару.    далей...



 
Біблейская легенда гаворыць, што Марыя Магдалена прыйшла да імперетара Тыберыі з неверагоднай навінай – Ісус Хрыстос уваскрос! Пераканаць імператара магчыма было толькі яшчэ адным цудам. І тады Марыя працягнула да імператара руку, на якой ляжала звычайнае яйка, і прамовіла: "Зараз ты ўбачыш яшчэ адзін цуд Ісуса. Гэта яйка стане чырвоным, і гэта будзе доказам таго, што Хрыстос уваскрос!" Праз некалькі секунд яйка і сапраўды пачырванела. Гісторыкі хрысціянства упэўнены, што з таго часу пафарбаванае ў чырвоны колер яйка стала адным з самых галоўных атрыбутаў святкавання Вялікадня. У пачатку святога служэння чырвонымі яйкамі абменьваліся святары, манахі, а пасля і ўсе веруючыя.    далей...



 
старонка. назад.  1, 2, 3, 4





машина из америки, toyota в москве |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY