Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказіянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнівень
- Кастрычнік
- Красавік
- Люты
- Сакавік
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі чалавека >Каляндарныя 


Вербніца (Вербная, Пальмавая нядзеля), апошняя перад Вялікаднем нядзеля, з якою было звязана асвячэнне ў храмах галінак вярбы, што служыла аберагальным і прадукавальным сродкам. Пасля асвячэння прынята было сцябаць вербачкамі адзін аднаго з прыгаворкамі і пажаданнямі: "Не я б'ю - вярба б'е. За тыдзень - Вялікдзень", "Хвароба ў лес, здароўе ў косці". Верылі, што б'ючы галінкамі, можна перадаць чалавеку здароўе, жыццёвую моц, хараство вярбы, якая першай абуджаецца ад зімовага сну.    далей...



 
Вялікдзень (Вялікадне, Вялічка, Пасха), вялікае старажытнае свята ў гонар сонца, вясны, абуджэння прыроды і надыходу земляробчага сезона. Верагодна, што з Вялікадня некалі мог пачынацца каляндарны год. У эпоху хрысціянства Вялікдзень стаў прымяркоўвацца да ўваскрэсення ўкрыжаванага Хрыста. Дзень правядзення Вялікадня залежыць ад месячнага календара: у праваслаўных Вялікдзень святкуецца ў нядзелю пасля поўні, якая з'явіцца на небе пасля дня веснавога раўнадзення, г. зн. паміж 4 красавіка і 8 траўня н. ст. Да Вялікадня, такім чынам, прывязаныя і іншыя рухомы святы і перыяды народнага календара: Масленіца, Вялікі пост, Вербніца, Чысты чацвер, Радаўніца, Ушэсце, Сёмуха ды іншыя.    далей...



 
Замок у народных вераваннях выступаў як сімвал аховы, з'яднання ці раз'яднацця. Разам з ключом згадваўся і выкарыстоўваўся пры разнастайных жыццёвех здарэннях, станавіўся элементам пэўных магічных замоваў і дзеянняў, напаўняючыся ў кожным конкрэтным выпадку адметным сэнсам. Замкнуты замок выкарыстоўваўся ў часе першага выпасу жывёлы, на Юр'я, дзе выконваў функцыю абярэга ад ваўкоў. У гэты дзень яго кідалі пад дзверы хлява, яго насілі пастухі ў кішэнях. Калі жывёла гублялася, замыкалі замок, і знахары чыталі над ім замовы, какуль скаціна не вярталася.    далей...



 
Мак, старажытная культурная расліна, адмысл овыя якасці якой з цягам часу набылі міфалагізаваны сэнс. Гэта найперш яго наркатычныя ўласцівасць, пладавітасць. Міфапаэтычная традыцыя перадусім падкрэслівае опіумныя уласцівасць мака і, як выкік гэтага, яго стасоўнасць са сном, смерцю, агнём.    далей...



 
Печ, адзін з асноўных рытуальных цэнтраў прасторы сялянскага жытла. Белая печ і чырвоны кут як рытуальныя цэнтры заўсёды размяшчаліся па дыяганалі ў супрацьлеглых баках хаты. Печ выконвала ролю пасярэдніка паміж жывымі і памерлымі продкамі.    далей...



 
Пісанкі, крашанкі, маляванкі, скробанкі, дэкараваныя курыныя яйкі. У побыце беларусаў і іншых еўрапейскіх народаў вядомыя здаўна. У дахрысціянскі перыяд былі звязаны з веснавымі святамі, сімвалізавалі абуджэнне прыроды, яе пладавітасць і жыццёвасць. З імі звязваліся разнастайныя абрады і звычаі сімвалічнага характару. Іх клалі на парог хлява, першы раз выганяючы жывёлу ў поле, дарылі пастухам, якіх наймалі яе пасвіць, закопвалі на ніве, каб добра расло збожжа. Звычайныя ці дэкарыраванія яйкі выкарыстоўваліся таксама ў абрадзе памінання продкаў. Данінай гэтаму старажытнаму звычаю з'яўляецца яшчы жывая традыцыя прыносіць курыныя яйкі на магілы ў дзень памінання продкаў - на Радаўніцу.    далей...



 
Рабіна ( (г)арабіна), дрэва, якое шырока ўзгадваецца ў легендах і баладах з матывам метамарфозы: у яе ператвараецца заклятая нявестка, яе забараняецца ссякаць ці наносіць шкоду.    далей...



 
Раса, атмасферная з'ява, у народных паданнях і вераваннях сакралізаваная і апаэтызаваная як "раса - божая краса", паводле народных уяўленняў, увасабленне зямнога спору (здароўя, урадлівасці), аб'ект ушанавання і прадмет магічных дзеянняў. З'яўленне расы прыпісвалася дзеянням вышэйшых сіл.    далей...



 
Ручнік, падоўжаны кавалак узорыстай тканіны, магічная рэч, у складаных і разнастойных функцыях якой адчуваецца подых аддаленых эпох, свядомасць і звычаі колішніх пакаленняў. У арнаменце ручніка праглядваецца пэўнае асэнсаванне рэчаіснасці, мадэль свету, якой доўгі час карысталіся нашы папярэднікі.    далей...



 





| Lava мягкая Игрушка, мягкие Игрушки hallwark москва опт.

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY