|
Каталог

|
|  |
|
|
Вербніца (Вербная, Пальмавая нядзеля), апошняя перад Вялікаднем нядзеля, з якою было звязана асвячэнне ў храмах галінак вярбы, што служыла аберагальным і прадукавальным сродкам. Пасля асвячэння прынята было сцябаць вербачкамі адзін аднаго з прыгаворкамі і пажаданнямі: "Не я б'ю - вярба б'е. За тыдзень - Вялікдзень", "Хвароба ў лес, здароўе ў косці". Верылі, што б'ючы галінкамі, можна перадаць чалавеку здароўе, жыццёвую моц, хараство вярбы, якая першай абуджаецца ад зімовага сну. далей... |
|
 |
 |
|
|  |
|
|
Вялікдзень (Вялікадне, Вялічка, Пасха), вялікае старажытнае свята ў гонар сонца, вясны, абуджэння прыроды і надыходу земляробчага сезона. Верагодна, што з Вялікадня некалі мог пачынацца каляндарны год. У эпоху хрысціянства Вялікдзень стаў прымяркоўвацца да ўваскрэсення ўкрыжаванага Хрыста. Дзень правядзення Вялікадня залежыць ад месячнага календара: у праваслаўных Вялікдзень святкуецца ў нядзелю пасля поўні, якая з'явіцца на небе пасля дня веснавога раўнадзення, г. зн. паміж 4 красавіка і 8 траўня н. ст. Да Вялікадня, такім чынам, прывязаныя і іншыя рухомы святы і перыяды народнага календара: Масленіца, Вялікі пост, Вербніца, Чысты чацвер, Радаўніца, Ушэсце, Сёмуха ды іншыя. далей... |
|
 |
 |
|
|  |
|
|
Дзяды, свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў ("дзядоў"). У славянскай міфалогіі Дзяды называюць таксама душы продкаў. Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія або стаўроўскія), пятроўскія, змітраўскія. Восеньскія Дзяды (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры) самыя галоўныя. Яна адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні. У цэнтры абраду - вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дзядоў у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў. далей... |
|
 |
 |
|
|  |
|
|
Талака, шанаваная паўсёй Беларусі апякунка жніва і ўрадлівасці. У яе гонар ладзілася ўрачыстае радаснае свята падчас уборкі ўраджаю. На дажынках удзельнікі жніва кідалі жэраб'і, каму быць талакой. Абранніцу ўпрыгожвалі рознымі кветкамі, у рукі давалі дажынкавы сноп, на галаву надзявалі вянок з доўгім белым пакрывалам накшталт шаля, і карагод атачаў талока і скакаў прыпяваючы, пасля чаго пастаўны за талокой папарна, ішлі ў дом гаспадара. Гаспадар падносіў талацэ хлеб-соль, кляняўся ў пояс, а яна ўзамен аддавала гаспадару сноп. Талаку бралі пад рукі і саджалі на кут. Пасля заканчэння вячэры карагод з талакой дзякаваў гаспадаром за пачастунак пацалункамі. Талака аддавала свой вянок гаспадару, а пакрывала пакідала сабе на памяць. Талачэйкі абавязаны былі правесці талаку да самага яе дома. далей... |
|
 |
 |
|
|
|
 |
|