Біблейская легенда гаворыць, што Марыя Магдалена прыйшла да імперетара Тыберыі з неверагоднай навінай – Ісус Хрыстос уваскрос! Пераканаць імператара магчыма было толькі яшчэ адным цудам. І тады Марыя працягнула да імператара руку, на якой ляжала звычайнае яйка, і прамовіла: "Зараз ты ўбачыш яшчэ адзін цуд Ісуса. Гэта яйка стане чырвоным, і гэта будзе доказам таго, што Хрыстос уваскрос!" Праз некалькі секунд яйка і сапраўды пачырванела. Гісторыкі хрысціянства упэўнены, што з таго часу пафарбаванае ў чырвоны колер яйка стала адным з самых галоўных атрыбутаў святкавання Вялікадня. У пачатку святога служэння чырвонымі яйкамі абменьваліся святары, манахі, а пасля і ўсе веруючыя. далей...
Вялікдзень (Вялікадне, Вялічка, Пасха), вялікае старажытнае свята ў гонар сонца, вясны, абуджэння прыроды і надыходу земляробчага сезона. Верагодна, што з Вялікадня некалі мог пачынацца каляндарны год. У эпоху хрысціянства Вялікдзень стаў прымяркоўвацца да ўваскрэсення ўкрыжаванага Хрыста. Дзень правядзення Вялікадня залежыць ад месячнага календара: у праваслаўных Вялікдзень святкуецца ў нядзелю пасля поўні, якая з'явіцца на небе пасля дня веснавога раўнадзення, г. зн. паміж 4 красавіка і 8 траўня н. ст. далей...
Вярба – дрэва ці куст, які расце ў нізінах, квітнее ранняй вясной. У народнай культуры ўсходніх славян гэтае дрэва стала сімвалам інтэнсіўнага росту, жыццёвай моцы і плоднасці, сімвалам веснавога абуджэння прыроды. У адносінах да вярбы ў народнай культуры склалася дваякасць. Маладое дрэва лічылі свяшчэнным, карысным. Старое дрэва выклікала турботы і апасенні , яму прыпісвалі сувязь з нячыстай сілай, на яго «адсылалі» хваробы. далей...
У народнай культуры ўсходніх славян свечку, якую купілі і асвяцілі ў храме, здаўна надзялялі асаблівай, магічнай, ахоўнай сілай і цудадзейнымі якасцямі. Шырокае распаўсюджанне атрымаў звычай прыносіць дадому свечы, з якімі стаялі у час службы у вялікія хрысціянскія святы. далей...