Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі чалавека >Каляндарныя 


2 красавіка нашымі продкамі адзначалася свята Калодзежнiца. У гэты дзень цудадзейнымі якасцямі валодала вада са студнi. Трэба было абмыцца гэтай вадой, выпіць яе, і абавязкова абрасіць агарод. Лічылася, што тады будзе добры ўраджай, а здароўю нічога не будзе пагражаць. Казалі, што Вада на Калодежницу ўхваляе саму Маці Багародзіцу. Крынiца: http://spadchyna.net/    далей...



 
Пасля 16 верасня на плоце, браме, пад дахамі дамоў з'яўляліся "гірлянды" са старых лапцей, якія ў народзе лічылі надзейным сродкам ад сурокаў. Зношаныя лапці (ад 50 да 100 штук) прывешвалі ў дахаў дамоў і жывёльных двароў - тады ніхто не "сурочыць" гаспадарку.    далей...



 
21 верасня адзначалася старажытнае свята заканчэння ўборкі зерневых. Галоўную ролю ў абрадзе гэтага свята мае "багач" або "багатце". Гэта "лубка" жыта з устаўленай у яе васковай свечкай. "Багач" стаіць на працягу цэлага года ў доме чарговага гаспадара, у ганаровым куце, пад абразамі. У гэты дзень свечка запальваецца. Запрашаецца святар для служэння малебна, які служыцца перш за ўсё ў тым доме, дзе стаіць "багач". Потым гаспадар, услед за святаром нясе "багач" у наступны двор, дзе іх сустракаюць гаспадары. Для сустрэчы ставяць на двары стол, пакрыты белым абрусам, ставіцца жыта, пшаніца, ячмень ці іншы хлеб. "Багач" ставіцца на стале да хлеба, і служыцца кароткі малебен. Святар і ўсе, хто яго суправаджаюць запрашаюцца ў хату для пачастунку, пры чым "багач" ставіцца на покуці. І так абыходзяць па чарзе ўсе дамы. Хлеб, якім сустракалі "багач", ідзе на карысць кліру. На другі канец вёскі зганяюць ўсю хатнюю жывелу, і калі абыдуць ўсе двары, то абносяць "багач" вакол жывёлы. Пасля гэтага адносяць яго ў дом да чарговага гаспадару, дзе ён застаецца цэлы год. Ён, па павер'ях, прыносіць у дом багацце і шчасце.    далей...



 
Красавік - час розных вясновых недамаганняў, прастуды і ламаты цела. Трэба быць нагатове каб не аддаць сябе ў рукі ліхаманцы. Ад рознай хваробы, лічылася, засцерагаюць вуглі і печкавы попел. Сяляне рабілі кампрэс з вуглёў і попелу, заварочваючы iх ў тканіну. Потым можна было прыкладаць такi кампрэс да хворага месца. На свята Хамы, якое адзначалася 3 красавіка, казалі: «Хама лихаманку гониць». Крынiца: http://spadchyna.net/    далей...



 
З траў сабраных у жніўнi робяць абярэгі для хаты. Трэба знайсці наступныя расліны: 1 сцябло святаянніка, 2 сцябла палыну і 3 сцябла сухацвета, дадаць да іх галінку рабіны з ягадамі ці суквеццямі. Зрабiць букет і паставiць у вазу без вады. Гэты абярэг абароніць ваша жыллё на 1 год. Па заканчэнні гэтага тэрміну яго трэба спаліць там, дзе будзеце нарыхтоўваць новы.    далей...



 
21 верасня ў дом і на падворак неслі галінкі рабіны: чырвоныя гронкі раскладвалі паміж аконнымі рамамі, ўтыкалі пад дах, падвешвалі каля чырвонага кута і ў бэльку. Чырвоная рабіна, па вераванняў нашых продкаў, на працягу года павінна стаць надзейным абаронцам хаты ад ліхога вока і вераломнага слова.    далей...



 
З 15 жніўня па 10 красавіка знаходзіўся ў дамах нашых продкаў так званы Сцяпанаў вянок, сплецены з летніх траў і кветак. Гэты цудоўны абярэг плялі ўсёй сям'ёй летам на сенажаці, а пасля прыносілі ў хату і вешалі ў Чырвоным куце. Ён быў карысны ад розных недамаганняў, абяцаў дому радасць, а яго жыхарам прыгажосць і здароўе. Калі штосьцi не ладзілася, гаспадыня брала кветкі з гэтага вянка і заварвалі духмяную гарбату. Крынiца: http://spadchyna.net/    далей...



 
Барана, з яе мноствам вострых жалезных зубоў-клінаў, у сівой старажытнасці лічылася наймацнейшым абярэгам. Зуб'і бароны ўтыкалі ў слупы брамы, а ў купальскую ноч барану вешалі на вароты - для абароны ад ведзьмы. Таксама, абярэгам ад ведзьмаў лічыцца абыход вакол вёскі, калі ў купальскую ноч некалькі удзельніц або удзельнікаў абраду неслі барану на галовах (заключэнне магічнага круга), і круг з барон, якім асланяў сябе ўдзельнікі абраду «карауления сонца» (29 чэрвеня).    далей...



 





|

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY