Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі чалавека >Каляндарныя >Верасень 


21 верасня адзначалася старажытнае свята заканчэння ўборкі зерневых. Галоўную ролю ў абрадзе гэтага свята мае "багач" або "багатце". Гэта "лубка" жыта з устаўленай у яе васковай свечкай. "Багач" стаіць на працягу цэлага года ў доме чарговага гаспадара, у ганаровым куце, пад абразамі. У гэты дзень свечка запальваецца. Запрашаецца святар для служэння малебна, які служыцца перш за ўсё ў тым доме, дзе стаіць "багач". Потым гаспадар, услед за святаром нясе "багач" у наступны двор, дзе іх сустракаюць гаспадары. Для сустрэчы ставяць на двары стол, пакрыты белым абрусам, ставіцца жыта, пшаніца, ячмень ці іншы хлеб. "Багач" ставіцца на стале да хлеба, і служыцца кароткі малебен. Святар і ўсе, хто яго суправаджаюць запрашаюцца ў хату для пачастунку, пры чым "багач" ставіцца на покуці. І так абыходзяць па чарзе ўсе дамы. Хлеб, якім сустракалі "багач", ідзе на карысць кліру. На другі канец вёскі зганяюць ўсю хатнюю жывелу, і калі абыдуць ўсе двары, то абносяць "багач" вакол жывёлы. Пасля гэтага адносяць яго ў дом да чарговага гаспадару, дзе ён застаецца цэлы год. Ён, па павер'ях, прыносіць у дом багацце і шчасце.    далей...



 
Пасля 16 верасня на плоце, браме, пад дахамі дамоў з'яўляліся "гірлянды" са старых лапцей, якія ў народзе лічылі надзейным сродкам ад сурокаў. Зношаныя лапці (ад 50 да 100 штук) прывешвалі ў дахаў дамоў і жывёльных двароў - тады ніхто не "сурочыць" гаспадарку.    далей...



 
21 верасня ў дом і на падворак неслі галінкі рабіны: чырвоныя гронкі раскладвалі паміж аконнымі рамамі, ўтыкалі пад дах, падвешвалі каля чырвонага кута і ў бэльку. Чырвоная рабіна, па вераванняў нашых продкаў, на працягу года павінна стаць надзейным абаронцам хаты ад ліхога вока і вераломнага слова.    далей...



 





|

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY