Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі чалавека >Каляндарныя >Красавiк 


2 красавіка нашымі продкамі адзначалася свята Калодзежнiца. У гэты дзень цудадзейнымі якасцямі валодала вада са студнi. Трэба было абмыцца гэтай вадой, выпіць яе, і абавязкова абрасіць агарод. Лічылася, што тады будзе добры ўраджай, а здароўю нічога не будзе пагражаць. Казалі, што Вада на Калодежницу ўхваляе саму Маці Багародзіцу. Крынiца: http://spadchyna.net/    далей...



 
Красавік - час розных вясновых недамаганняў, прастуды і ламаты цела. Трэба быць нагатове каб не аддаць сябе ў рукі ліхаманцы. Ад рознай хваробы, лічылася, засцерагаюць вуглі і печкавы попел. Сяляне рабілі кампрэс з вуглёў і попелу, заварочваючы iх ў тканіну. Потым можна было прыкладаць такi кампрэс да хворага месца. На свята Хамы, якое адзначалася 3 красавіка, казалі: «Хама лихаманку гониць». Крынiца: http://spadchyna.net/    далей...



 
З 15 жніўня па 10 красавіка знаходзіўся ў дамах нашых продкаў так званы Сцяпанаў вянок, сплецены з летніх траў і кветак. Гэты цудоўны абярэг плялі ўсёй сям'ёй летам на сенажаці, а пасля прыносілі ў хату і вешалі ў Чырвоным куце. Ён быў карысны ад розных недамаганняў, абяцаў дому радасць, а яго жыхарам прыгажосць і здароўе. Калі штосьцi не ладзілася, гаспадыня брала кветкі з гэтага вянка і заварвалі духмяную гарбату. Крынiца: http://spadchyna.net/    далей...



 





|

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY