Зямля, у народных уяўленнях - адна з асноўных касмічных стыхій (побач з вадой, паветрам і агнём), першаэлемент, якога ствараўся Сусвет. У касмаганічных паданнях падкрэсліваецца, што першай Бог стварыў менавіта зямлю. Зямля асэнсоўваецца як крыніца жыцця, маці ўсяго жывога, у тым ліку і чалавека. далей...
Іголка (голка), атрыбут для шыцця. Згады пра іголку выяўляюць сувязь яе з ідэяй руху і адпаведна з матывам кантакту з тым светам. Іголка ўваходзіла ў склад пасагу, што акрамя ўтылітарных намераў звязвала яе з ідэяй паспяховага стварэння, "сшывання" новай сям'і.
У аказіянальнай абраднасці і абрадах падчас Купалля іголкі знайшлі выкарыстанне ў выпадках выяўлення так званых "малочных" чараўніц і помсты ім - дзеля гэтага працэджвалі малако праз цадзілку з уторкнутымі ў яе іголкамі і кіпяцілі іх.
далей...
Мак, старажытная культурная расліна, адмысловыя якасці якой з цягам часу набылі міфалагізаваны сэнс. Гэта найперш яго наркатычныя ўласцівасць, пладавітасць. Міфапаэтычная традыцыя перадусім падкрэслівае опіумныя уласцівасці мака і, як выкік гэтага, яго стасоўнасць са сном, смерцю, агнём. далей...
Пісанкі, крашанкі, маляванкі, скробанкі, дэкараваныя курыныя яйкі. У побыце беларусаў і іншых еўрапейскіх народаў вядомыя здаўна. У дахрысціянскі перыяд былі звязаны з веснавымі святамі, сімвалізавалі абуджэнне прыроды, яе пладавітасць і жыццёвасць. З імі звязваліся разнастайныя абрады і звычаі сімвалічнага характару. далей...
Попел ва ўяўленнях беларусаў захоўвае жыватворную патэнцыю агню і таму задзейнічаны ў народнамедыцынскіх звычаях і рытуалах заклінання ўраджайнасці. Судачыненне попелу з агнём вызначае яго абарончую моц, накіраваную на супрацьдзеянне варожым сілам, усяму лішняму і непатрэбнаму. далей...