Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі чалавека >Сямейна-родавыя >Вяселле 


У вясельным строі маладой адным з самых галоўных атрыбутаў быў вэлюм (рус. — фата, ад лац. фатум — лёс).    далей...



 
Да шэрагу прадметаў, якім надаваўся статус надзвычайных абярэгаў, адносіліся перш за ўсё заручальныя пярсцёнкі жаніха і нявесты. Прывядзём толькі некалькі прыкладаў тых рэгламентацый, якія тычыліся розных аспектаў выбару, набыцця, захавання і перадачы ў спадчыну заручальных пярсцёнкаў. Нашы продкі заўсёды аддавалі перавагу пярсцёнкам, якія былі выраблены з аднаго металу. Часам гэта здзіўляе нашых сучаснікаў, але пры гэтым яны забываюць пра тое, што ў розных культурах свету кожнаму знаку Задыяка адпавядала свая планета, сваё дрэва, свой каштоўны камень, колер, лічбавы код у нумаралогіі і, зразумела, метал. Таму напэўна не трэба тлумачыць, што ў энергетычным плане наяўнасць аднаго металу мела больш спрыяльны характар. У славянскай традыцыі лічылася спрыяльным, каб абодва пярсцёнкі купляў жаніх. Нас неаднаразова пераконвалі ў тым, што пярсцёнкі трэба купляць за адны грошы, у адзін і той жа дзень, у адным магазіне, што павінна было максімальна спрыяць доўгаму і шчасліваму сумеснаму пражыванню сямейнай пары. Старыя людзі раілі: у той дзень, калі вы купілі пярсцёнкі і прыйшлі дадому, ціхенька скажыце, гледзячы на іх: «На добрае жыццё, на верную сям’ю». Краевугольны прынцып народнай традыцыі «падобнае спрыяе падобнаму» пераконвае нас у тым, што на заручальных пярсцёнках не павінна быць ніякіх выгравіраваных знакаў, сімвалаў, рысачак, узораў: чым больш гладкая паверхня, тым больш спакойным будзе жыццё сямейнай пары. Ні ў якім разе нельга вырабляць заручальныя пярсцёнкі з іншых шляхам пераплаўкі і асабліва распілоўвання папалам. На жаль, ад многіх людзей давялося чуць, што вясельныя пярсцёнкі выплавілі з устаўной сківіцы дзядулі ці бабулі, з зубоў-пратэзаў, разрэзалі шырокі бацькаў пярсцёнак, бо не хапала грошай на вяселле і г. д. Што было, то было, а зараз будзьце больш абачлівымі ў дачыненні да сваіх дзяцей і ўнукаў. Самай каштоўнай рэліквіяй для маладажонаў з’яўляюцца тыя пярсцёнкі, які былі ў бацькоў аж да іх сярэбранага вяселля. У такім выпадку бацькі дарылі маладым свае, ужо намоленыя, прамаркіраваныя доўгім жыццёвым шляхам, фактычна знітаваныя ў адзінае цэлае пярсцёнкі, а дзеці, у сваю чаргу, куплялі бацькам новыя са шчырым пажаданнем дажыць да залатога юбілею. Яшчэ больш высокім сакральным статусам былі надзелены пярсцёнкі залатых юбіляраў. Звычайна яны станавіліся родавай рэліквіяй і перадаваліся ў спадчыну ад аднаго пакалення другому. Калі заручальны пярсцёнак згубіўся або яго ўкралі, нечакана зламаўся ці трэснуў, гэта сітуацыя лічылася неспрыяльнай, бо прадказвала непаразуменні ў сям’і, сваркі, разлад. Каб хоць у нейкай ступені паўплываць на спрыяльны ход падзей, людзі куплялі новую пару пярсцёнкаў, асвячалі іх, трымаючы пры сабе пад час вянчання якой-небудзь іншай пары. Вянчальныя пярсцёнкі ні ў якім разе не давалі прымяраць іншым людзям, нават родным братам ці сёстрам: у сям’і пачнуцца сваркі, прэтэнзіі, звязаныя з пабочнымі заляцаннямі, узнікнуць недавер, падазрэнні. www.belarustime.ru    далей...



 
Сёння ўжо амаль што ўсе маладыя пары стаяць на ручніку падчас рэгістрацыі шлюбу ў ЗАГСе або вянчання ў храме (пры гэтым трэба памятаць, што пад ручнік неабходна пакласці чырвоны пояс-абярэг).    далей...



 





|

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY