|
Каталог

|  |
|
|
Качарга (вожаг, кавяня, камяна, касёра, кацюба, ключка), пячное начынне, звязанае з хатнім агнём. Утылітарныя і магічныя ўласцівасці качаргі як начыння абумовілі адценні, звязаныя з агнём, печчу, матэрыялам (жалеза), формай (крывая). Канцэнтруючы ў сабе жыццядайную і ачышчальную моц агню, качарга знайшла выкарыстанне ў народнай медыцыне і ветэрынарыі, у рытуалах гаспадарчага цыкла. далей... |
|
 |
 |
|  |
|
|
Кола магічнае, прынцып, уваcоблены ў пэўных дзеяннях ці ў прадметах асноваю якіх з'яўляецца геаметрычная форма круга. На падставе кола магічнага утвараліся абярэгі, рабілася адмежаванне ад усяго непажаданага, лакалізацыя ці знішчэнне таго, што несла шкоду, небяспеку. Шматлікія варыянты кола магічнага знаходзілі сваё выражэнне ў розных абрадавых і побытавых момантах на працягу ўсяго чалавечага жыцця: пры карэктаванні надвор'я, пры засяванні і зборы ўраджаю, пры гадаванні свойскай жывёлы, пры панаванні паморку і пошасці, пры лячэнні хваробаў, пры засяленні ў новую хату і пры пажарах, пры хрэсьбінах, вяселлях і пахаваннях, пры варажбе і чараванні. далей... |
|
 |
 |
|
|
|
 |
|