Барана, звязана з земляробчай абраднасцю і пераважна з мужчынскай сферай гаспадарчай дзейнасці. У вонкавай форме бараны ўвагу прыцягваюць вострыя зубы, што вызначае яе фалічную семантыку, якая дамінуе ў рытуальна-магічных дзеяннях шлюбна-эратычнага кшталту, нэпасрэдна ці ўскосна арыентаваных на забяспячэнне высокіх прадукавальных здольнасцяў зямлі і жанчыны. далей...
Вароты, уваход з вуліцы ў сялянскую сялібу, на двор, элемент мяжы, што аддзяляла “сваю”, асвоеную тэрыторыю ад вонкавай, чужой і патэнцыйна небяспечнай. На варотах накрэслівалі крыжы мелам, затыкалі калючыя расліны і вострыя прадметы, зубы ад бараны, дзеля абароны ад чараўніцы вешалі вянок. далей...
У народзе венік у залежнасці ад выкарыстання называлі "дзеркачом", "драпачом", "карачуном", "камлём". Гэты звычаны прыклад хатняга абіходу здаўна лічылі ўладальнікам цудадзейнай сілы. З аднаго, боку ён выступаў як абярэг ад нячысцікаў, а з другога, служыў прыладай вядзьмарства і чараў. далей...
Верацяно, начынне для прадзення. Сакральнасць верацяна перадусім тлумачыцца самім дзеяннем, што выконваецца з дапамогаю гэтага прадмета: з хаатычнай валакністай масы ствараецца ўпарадкаваны пачатак - нітка. далей...
Вярба – дрэва ці куст, які расце ў нізінах, квітнее ранняй вясной. У народнай культуры ўсходніх славян гэтае дрэва стала сімвалам росту, жыццёвай моцы і плоднасці, сімвалам веснавога абуджэння прыроды. далей...
Вяроўка, прадмет, рытуальныя функцыі якога абумоўленыя "аб'яднальным" прызначэннем, тэхналогіяй яе вырабу - віццём, а таксама абарончымі здольнасцямі і падабенствам да іншых прадметаў. далей...
Іголка (голка), атрыбут для шыцця. Згады пра іголку выяўляюць сувязь яе з ідэяй руху і адпаведна з матывам кантакту з тым светам. Іголка ўваходзіла ў склад пасагу, што акрамя ўтылітарных намераў звязвала яе з ідэяй паспяховага стварэння, "сшывання" новай сям'і. далей...
У народнай культуры ўсходніх славян свечку, якую купілі і асвяцілі ў храме, здаўна надзялялі асаблівай, магічнай, ахоўнай сілай і цудадзейнымі якасцямі. Шырокае распаўсюджанне атрымаў звычай прыносіць дадому свечкі, з якімі стаялі у час службы у вялікія хрысціянскія святы. Па назве святаў называлі і свечку: на Хрышчэнне (19 студзеня) – Хрышчэнская ці Богаяўленская свечка, на Грамніцы (15 лютага) – Грамнічная свечка, у Чысты Чацвер – Чацвярговая свечка, на Вялікдзень – Велікодная свечка. далей...