Бліны, печыва, якое ў народнай традыцыі ўваходзіла ў шэраг абрадавых комплексаў і звязвалася з ідэяй ахвяравання продкам. Таму рытуальнае спажыванне бліноў характэрнае найперш для памінальнага абраду. У час пахавання першы гарачы блін прызначаўся памерламу, блін неслі за труной і пакідалі на магіле. далей...
У народзе венік у залежнасці ад выкарыстання называлі "дзеркачом", "драпачом", "карачуном", "камлём". Гэты звычаны прыклад хатняга абіходу здаўна лічылі ўладальнікам цудадзейнай сілы. З аднаго, боку ён выступаў як абярэг ад нячысцікаў, а з другога, служыў прыладай вядзьмарства і чараў.
далей...
Гаршчок, у шматлікіх рытуалах сімвалічна рэпрэзентаваў сабой чалавека - яго галаву і чэрава, а таксама дом рэальны, зямны, і дом - дамавіну апошнюю. далей...
Мёд, адзін з найбольш архаічных сакральных прадуктаў харчавання. Для індаеўрапейцаў мед выстураў эталонам салодкасці, а самі паняцці "салодкі", "п'яны", "віно" - вытворныя ад "мядовы". У міфалогіі мед сімвалізаваў крыніцу як мудрасці, так і абнаўлення жыцця і магічных сілаў. далей...
Падлога - ніжняя мяжа нутраной прасторы жытла. Першапачаткова падлога у беларускіх вёсках была замляная або глінабінтая, драўляная з'явілася значна пазней. Падлога сімвалічна атаясамлівалася з нізам, а будучы замляной - яшчэ і з нівай, урадлівай глебай. далей...
Парог найбольш рытуалізаваны сімвал мяжы паміж хатай як максімальна засвоенай, "акультуранай" чалавекам часткай прасторы, і навакольным, патэнцыйна варожым светам. Найбольнае значэнне парог меў у сістэме сямейнай абраднасці і ў знахарстве. далей...
Печ, адзін з асноўных рытуальных цэнтраў прасторы сялянскага жытла. Белая печ і чырвоны кут як рытуальныя цэнтры заўсёды размяшчаліся па дыяганалі ў супрацьлеглых баках хаты. Печ выконвала ролю пасярэдніка паміж жывымі і памерлымі продкамі.
далей...
У народнай культуры ўсходніх славян свечку, якую купілі і асвяцілі ў храме, здаўна надзялялі асаблівай, магічнай, ахоўнай сілай і цудадзейнымі якасцямі. Шырокае распаўсюджанне атрымаў звычай прыносіць дадому свечкі, з якімі стаялі у час службы у вялікія хрысціянскія святы. Па назве святаў называлі і свечку: на Хрышчэнне (19 студзеня) – Хрышчэнская ці Богаяўленская свечка, на Грамніцы (15 лютага) – Грамнічная свечка, у Чысты Чацвер – Чацвярговая свечка, на Вялікдзень – Велікодная свечка. далей...