Калыска - ложак для немаўляці, старадаўнія віды традыцыйнай народнай мэблі, прызначаныя для калыхання дзіцяці, адрозніваліся канструкцыйна і паводле спосабаў калыхання. Сімвалічна стасуецца з матчыным улоннем, хатай, дамавінай і арэлямі. далей...
Вострая, металёвая прырода нажа абумовіла функцыянаванне яго ў якасці абярэга і сродка супрацьстаяння нячыстай сіле, як ахоўнай мяжы супраць пранікнення смерці. Нож укладалі ў калыску, каб абараніць дзіця. далей...
Падлога - ніжняя мяжа нутраной прасторы жытла. Першапачаткова падлога у беларускіх вёсках была зямляная або глінабінтая, драўляная з'явілася значна пазней. Падлога сімвалічна атаясамлівалася з нізам, а будучы зямляной - яшчэ і з нівай, урадлівай глебай. далей...
Парог найбольш рытуалізаваны сімвал мяжы паміж хатай як максімальна засвоенай, "акультуранай" чалавекам часткай прасторы, і навакольным, патэнцыйна варожым светам. Найбольшае значэнне парог меў у сістэме сямейнай абраднасці і ў знахарстве. далей...
Печ, адзін з асноўных рытуальных цэнтраў прасторы сялянскага жытла. Белая печ і чырвоны кут як рытуальныя цэнтры заўсёды размяшчаліся па дыяганалі ў супрацьлеглых баках хаты. Печ выконвала ролю пасярэдніка паміж жывымі і памерлымі продкамі. далей...
Пояс (пас), частка традыцыйнага беларускага строю, якая надавала адзенню цэласны выгляд. Пояс валодае разнастайнымі магічнымі ўласцівасцямі, ахоўвае цела ад хваробаў і няшчасцяў. Пояс быў сімвалам моцы ў дачыненні да мужчынскага пачатку і сімвалам цнатлівасці ў дачыненні да жанчын. далей...
Рабіна ((г)арабіна), дрэва, якое шырока ўзгадваецца ў легендах і баладах з матывам метамарфозы: у яе ператвараецца заклятая нявестка, яе забараняецца ссякаць ці наносіць шкоду. далей...
Ручнік, падоўжаны кавалак узорыстай тканіны, магічная рэч, у складаных і разнастойных функцыях якой адчуваецца подых аддаленых эпох, свядомасць і звычаі колішніх пакаленняў. У арнаменце ручніка праглядваецца пэўнае асэнсаванне рэчаіснасці, мадэль свету, якой доўгі час карысталіся нашы папярэднікі. далей...
У народнай культуры ўсходніх славян свечку, якую купілі і асвяцілі ў храме, здаўна надзялялі асаблівай, магічнай, ахоўнай сілай і цудадзейнымі якасцямі. Шырокае распаўсюджанне атрымаў звычай прыносіць дадому свечкі, з якімі стаялі у час службы у вялікія хрысціянскія святы. Па назве святаў называлі і свечку: на Хрышчэнне (19 студзеня) – Хрышчэнская ці Богаяўленская свечка, на Грамніцы (15 лютага) – Грамнічная свечка, у Чысты Чацвер – Чацвярговая свечка, на Вялікдзень – Велікодная свечка. далей...
Кожнае новае свята суправаджалася асвячэннем чарговага абрадавага атрыбута, які перасцерагаў хату, падворак, людзей, жывёлу ад уздзеяння негатыўных сіл прыроды.
Сярод беларусаў найбольш пашыранай лічылася соль “на сямі вятрах”. далей...