Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказіянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнівень
- Кастрычнік
- Красавік
- Люты
- Сакавік
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі чалавека >Сямейна-родавыя >Вяселле 


Замок у народных вераваннях выступаў як сімвал аховы, з'яднання ці раз'яднання. Разам з ключом згадваўся і выкарыстоўваўся пры разнастайных жыццёвых здарэннях, станавіўся элементам пэўных магічных замоваў і дзеянняў, напаўняючыся ў кожным конкрэтным выпадку адметным сэнсам.    далей...



 
Каравай, адзін з асноўных атрыбутаў беларускага вяселля. Абрад вяселля распачынаўся працяглым, дэталёва распрацаваным абрадам выпякання каравая, а заканчваўся дынамічным і эмацыянальным абрадам міжродавага падзелу рытуальнага хлеба.    далей...



 
Кола магічнае, прынцып, уваcоблены ў пэўных дзеяннях ці ў прадметах, асноваю якіх з'яўляецца геаметрычная форма круга. На падставе кола магічнага ўтвараліся абярэгі, рабілася адмежаванне ад усяго непажаданага, лакалізацыя ці знішчэнне таго, што несла шкоду, небяспеку.    далей...



 
Мёд, адзін з найбольш архаічных сакральных прадуктаў харчавання. Для індаеўрапейцаў мед выступаў эталонам салодкасці, а самі паняцці "салодкі", "п'яны", "віно" - вытворныя ад "мядовы". У міфалогіі мед сімвалізаваў крыніцу як мудрасці, так і абнаўлення жыцця і магічных сілаў.    далей...



 
Падлога - ніжняя мяжа нутраной прасторы жытла. Першапачаткова падлога у беларускіх вёсках была зямляная або глінабінтая, драўляная з'явілася значна пазней. Падлога сімвалічна атаясамлівалася з нізам, а будучы зямляной - яшчэ і з нівай, урадлівай глебай.    далей...



 
Парог - найбольш рытуалізаваны сімвал мяжы паміж хатай як максімальна засвоенай, "акультуранай" чалавекам часткай прасторы, і навакольным, патэнцыйна варожым светам. Найбольнае значэнне парог меў у сістэме сямейнай абраднасці і ў знахарстве.    далей...



 
Адно з галоўных значэнняў пярсцёнка - сімвалізаваць шлюбнае з'яднанне ў пэўных сітуацыях замяшчаць саміх жаніха і нявесту. У час вяселля пярсцёнак жаніха і нявесты клалі на хустку і падымалі яе вышэй галавы. Напярэдадні вяселля сяброўкі нявесты пакідалі ў яе хаце ў хусцінках свае пярсцёнкі, каб хутчэй выйсці замуж.    далей...



 
Печ, адзін з асноўных рытуальных цэнтраў прасторы сялянскага жытла. Белая печ і чырвоны кут як рытуальныя цэнтры заўсёды размяшчаліся па дыяганалі ў супрацьлеглых баках хаты. Печ выконвала ролю пасярэдніка паміж жывымі і памерлымі продкамі.    далей...



 
Пояс (пас), частка традыцыйнага беларускага строю, якая надавала адзенню цэласны выгляд. Пояс валодае разнастайнымі магічнымі ўласцівасцямі, ахоўвае цела ад хваробаў і няшчасцяў. Пояс быў сімвалам моцы ў дачыненні да мужчынскага пачатку і сімвалам цнатлівасці ў дачыненні да жанчын.    далей...



 
Рабіна ((г)арабіна), дрэва, якое шырока ўзгадваецца ў легендах і баладах з матывам метамарфозы: у яе ператвараецца заклятая нявестка, яе забараняецца ссякаць ці наносіць шкоду.    далей...



 
Ручнік, падоўжаны кавалак узорыстай тканіны, магічная рэч, у складаных і разнастайных функцыях якой адчуваецца подых аддаленых эпох, свядомасць і звычаі колішніх пакаленняў. У арнаменце ручніка праглядваецца пэўнае асэнсаванне рэчаіснасці, мадэль свету, якой доўгі час карысталіся нашы папярэднікі.    далей...



 
У народнай культуры ўсходніх славян свечку, якую купілі і асвяцілі ў храме, здаўна надзялялі асаблівай, магічнай, ахоўнай сілай і цудадзейнымі якасцямі. Шырокае распаўсюджанне атрымаў звычай прыносіць дадому свечкі, з якімі стаялі у час службы у вялікія хрысціянскія святы.    далей...



 
Хлеб, найбольш сакралізаваны від ежы, сімвал дабрабыту, шчасця, дастатку. Як "Дар Божы" з'яўляецца ўвасабленнем чалавечай долі, карыстаецца асаблівай пашанай і выклікае амаль рэлігійнае стаўленне. Хлеб выступае вельмі дзейсным абярэгам ад злых сілаў.    далей...



 
Хустка з'яўляецца элементам строю, што адназначна сцвярджае прыналежнасць да жаночага роду. Нашэнне хусткі абумоўлівалася як утылітарнымі патрэбамі, так і прычынамі знакавага кшталту. Верылі, што да жанчыны з непакрытай галавой адкрываецца доступ нячыстай сілы.    далей...



 
Калі Сусвет праектаваць на адзенне чалавека, верху, галаве будзе адпавядаць галаўны ўбор, шапка, якая з'яўляецца неадлучнай часткай яе носьбіта, сімвалізуе мужчынскі пачатак і звязаныя з ім прадукавальныя захады. Народны этыкет прадпісвае здымаць шапку, уваходзячы ў хату, сядаючы за стол.    далей...



 





| . Строительство дома. интерьер: дом проекты.

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY