Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі хаты 


Бусел шырока прадстаўлены ў беларускай міфалогіі паводле якой гэта чалавек ці анёл, пакараны богам за цікаўнасць: даручаную яму торбу ці гаршчок з сабранымі там нячыстымі жывёлінамі-гадамі ён павіен быў кінуць, не развязваючы, у прадоне, ды не стрымаўся, развязаў паглядзець ды выпусціў усіх тых жывёлак на зямлю. Ператвораны ў птушку, цяпер ён мусіць лавіць усё тое, што некалі выпусціў, ачышчаць зямлю. Бусел для беларусаў - святая птушка. Забіць бусла - вялікі грэх. Па буслу варажылі, які будзе год: калі ён кіне з гнязда яйка - добры год, калі птушаня - благі, неўраджайны.


Чалавек дапамагаў будаваць буслу гняздо, ахвяруючы дзеля гэтага старыя колы, бароны, кладучы туды кавалкі жалеза, медзі. За гэта бусел магічным чынам засцерагаў жыллё ад пажару або папярэджваў, што жытло спаліць пярун. Бусел уведамляецца менавіта як носьбіт нябеснага агню, як распарадчык і ахоўца яго, як апякун над іншымі нябеснымі стыхіямі, да прыкладу над ветрам. У час навальніцы раілі станавіцца пад дрэва з буслянкай, бо ў такое дрэва ніколі не ўдарыць маланка.


Т. Валодзіна, Л. Салавей


Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько; склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.


 





Как купить авто из сша - Usa cars. |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY