Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі хаты 


У памяць аб уваходзе Іісуса Хрыста ў Іерусалім хрысціяне усцілалі шлях галінкамі пальмы. У царкоўным рытуале, які склаўся ў Старажытнай Русі, часткова з-за кліматычных умоў, ролю пальмавых галінак выконвала вярба. Яна першай у нашым краі прасынаецца ад зімняга сну, першай выпускае пупышкі – уяўляе сабой быццам першацвет . Таму ў гэты дзень было прынята прыходзіць у царвку з галінкамі вярбы, ад якой і пайшла народная назва гэтага дня – Вербная нядзеля.


• Добрай традыцыяй стала ў Вербную нядзелю прыносіць галінкі вярбы ў храм і асвяшчаць святой вадой. Лічыцца, што асвечаная вярба, якую трэба захоўваць ў хаце за бажніцай на працягу года (да наступнай Вербнай нядзелі), будзе ахоўваць дом ад нядолі і бяды, адвядзе маланку і іншыя пагрозы, захавае здароўе жыхарам, верне згубленыя дабрабыт і поспех.


• Калі прыходзілі дадому з цэрквы, галінкамі вярбы «хвасталі» усіх, пачынаючы з маленькіх дзяцей (тым самым перадавалі моц пачаўшай прасынацца прыроды, здароўе, бадзёрасць) пры гэтым казалі: «Верба, верба, верба-хлест бьет до слез! Верба синя бьет не сильно. Верба красна бьет напрасно, верба бела бьет за дело! Верба хлест — бьет до слез! Не я бью верба бьет!»


• Усходнія славяне таксама былі ўпэўнены ў тым, што вярба валодае плоднасцю. У старажытныя часы жанчыны прыходзілі да вярбы і малілі яе аб дараванні ім доўгачаканых дзяцей, у надзеі, што вярба перадасць ім сваю плоднасць. Таксама бясплодным жанчынам раілі есці пупышкі асвечанай вярбы.


• Той, хто лічыў сябе баязліўцам і жадаў пераадолець гэтую загану, павінен быў у Вербную нядзелю ўбіць у сцяну сваёй хаты колышак асвечанай вярбы. Лічылася, што такія дзеянні павінны былі прагнаць прыродную баязлівасць.


Аксана Катовіч


 





купить авто из сша, rav4 avalon |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY