Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры

Каталог

 Абярэгi > Слоўнiк 

Абярэгі (кудмені, апатрапеі - ад грэч. apotropaios тое, што адводзіць бяду), прадмет, выява або дзеянне, якім прыпісвалі магічную здольнасць засцерагаць ад няшчасцяў і ад злых духаў. Абярэгі служаць аховаю не толькі ад рэальнай пагрозы прыродных стыхіяў (засухі, граду, маланкі, навальніцы), але і ад сурокаў, што сыходзілі ад людзей з ліхім вокам, ведзьмароў, знахароў, а таксама міфічных істот - чарцей, ведзьмаў і інш. Беларусы выкарыстоўвалі шматлікія абярэгі дзеля захавання ад бедаў саміх сябе, свойскай жывёлы, гаспадаркі.

У сістэме абярэгаў значную ролю адыгрываў агонь, які нёс ачышчальную сілу і выяўляўся ў рытуальных вогнішчах, у полымі свечак (асабліва асвечаных на Грамніцы), у выкарыстанні попелу, галавешак. Блізкім па значэнні да агню быў дым і звязанае з ім падкурванне.

Сярод асноўных абярэгаў лічылася і вада, якая надзялялася не толькі ачышчальнай, але і лекавай сілаю. Пашыраным абярэгам была асвечаная вада, што ўжывалася для апырсквання хворых людзей, свойская жывёлы, жытла, гаспадарчых пабудоў, труны, магільнай ямы, палеткаў, збажыны, зёлак і г. д. Абярэгам успрымалася раса, здольная, як меркавалі, у пэўныя дні надаваць жывым істотам асаблівую моц і аберагаць ад рознага ліха: з ёю звязаны першы выган статку на Юр'я, качанне па траве на Купалле.

Важнае месца ў ліку іншых абярэгаў займла зеляніна. Адным з найбольш папулярных абярэгаў была асвечаная вярба, якая ўвесь час захоўвалася ў хаце. Абярэгамі былі і купальскія зёлкі, якія пасля асвячэння ў храме захоўваліся ўвесь год і служылі сродкам ад розных хвароб; сплеценыя з іх вянкі надзявалі на галовы дзяўчаты і хлопцы, а таксама вешалі на рогі каровам.

У асобны тып абярэгаў вылучаюцца некаторыя стравы і іх кампаненты: велікодныя яйкі і іншая асвечаная на гэтае свята ежа, а таксама соль і хлеб ва ўсіх адменах (бохан, "хрэшчыкі" - печыва з цеста на Серадапосце, вясельны каравай).

Абярэгамі служылі вострыя прадметы (сякера, барана, іголка, каса, серп, нож), аб якія мусіла пакалоцца і парэзацца нечысць, што падбіралася да чалавека і яго гаспадаркі. Асаблівую функцыю выконваў замок - сімвал замкнутай пашчы ваўка, падкова.

Абярэгамі жывёльнага паходжання, якія служылі чалавеку, былі забітая сарока і галава з'едзенай драпежнікамі свойскай жывёлы ці злоўлены жывы або забіты воўк.

Адметную групу абярэгаў складаюць льняныя вырабы, асобныя віды адзення і яго аздоба. Апатрапеічнымі здольнасцямі надзяляліся спрадзеныя ў Чысты чацвер левай рукою ніткі, чырвоныя хусткі, стужкі, паясы, ручнік, кашуля, сатканая і вышытая рукамі нявесты і падораная жаніху, вывернуты кажух, вышываны арнамент чырвонага колеру.

Абярэгамі служылі жыта, каноплі, крэйда, валасы, льняное семя і валакно ды інш. Апатрапеічнымі былі і розныя абрадавыя дзеянні: калядаванне, валачобніцтва, пахаванне стралы, провады русалкі, абкурванне, пераварочванне, пераапрананне, а таксама дзеянні, якія ўтваралі кола магічнае (аббяганне, абнясенне, апаясванне, абворванне). Сіла абрадавых дзеянняў узмацнялася іх паўтарэннямі магічнай колькасцю разоў (тры, сем, дзевяць), а таксама абрадавымі словамі (замовамі, заклінаннямі), спевамі, шумам, крыкам, свістам.

З прыходам хрысціянства абярэгамі сталі прыдарожныя крыжы, нацельныя крыжыкі, малітвы, асвечаныя рэчы, хрэсныя ходы і сам абрад хрышчэння.

Битые авто аукцион америка в Москве |

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY