Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі хаты 


Хата, жытло чалавека, у народнай аксіялогіі беларусаў сімвал найвялікшай каштоўнасці: "Свая хатка як родная матка".


Кожнае жытло ў традыцыйнай свядомасці надавала свету прасторавы сэнс, аддзяляла чалавека ад навакольнага свету. У хатце як бы суіснавалі чалавек і Сусвет, нутравое і вонкавае, таму станавіліся магчымымі перакадзіроўкі паміж часткамі чалавечага цела, элементамі космасу і дэталямі хаты. Сам Сусвет асэнсоўваўся на пэўным этапе як велізарны дом з належнымі яму атрыбутамі: небам-столлю, цэнтрам, які часцей уяўляўся ў выглядзе Сусветнага дрэва, падмуркам.


Архаічнае сумяшчэнне верху і нізу ўвасобілася ў цэнтральным пячным слупе. Спосабы арыентацыі ў свеце адбіліся ў спосабах структуравання хаты. Своеасаблівай воссю жытла выступае дыяганаль кут - печ, якая адным канцом паказвае на святло, усход, божы бок, а другім - на захад, цемру.


Дабрабыт і шчасце ў сям'і прагназаваліся ўжо самім будаўніцтвам хаты, якое перш-наперш сімвалічна арыентавалася на тварэнне свету. У беларусаў зафіксаваныя унікальныя звычай аб сямі ахвярных жывёлах у парадку іх сакралізацыі - ад пеўня да каровы і каня.


Хаты стараліся не ставіць на месцы, дзе раней пралягала дарога, было папялішча, знойдзены косткі, дзе пралілася кроў. Пад пабудову не бралі дрэвы, паваленія бурай, рыпучыя. Будаваць пачыналі ў пэўныя часы згодна са станам Месяца, у першы дзень клалі толькі адзін вянок, цэлы год не дакрывалі страху ў сенцах. У асобны рытуал разгортвалася і наваселле.


Значную ролю ў семантыцы жыллёвай прасторы і яе элементам грае традыцыйны інтэр'ер сялянскай жаты. Ля ўваходу печ, ля якой знаходзіўся качарэжнік. Супраць печы каля ўваходу размяшчаўся гаспадарчы ("бабін") кут, дзе стаялі вёдры, кадушкі. Па дыяганалі на ўсход віселі абразы, там знаходзілася покуць, пасярод пакоя стаяў стол.


Ахова хаты ад вонкавых негатыўных уздеянняў ажыццяўлялася праз змяшчэнне ля яе межаў самых розных прадметаў-апатрапеяў: калючыя расліны, ад пажару, пад страху торкалі галінкі елкі, ад навальніцы выносілі хлебную лапату.


Універсальны абарончы характар мелі і абходы вакол хаты, накіраваныя на выгнанне насякомых, нечысці наогул, на Благавешчанне ці ў Чысты чацвер. Апекавалі хату продкі: людзі верылі, што душы іх знаходзяцца ў межах хаты - пад печчу, пад парогам. Асабліва захоўвалася думка пра тое, што душы продкаў наведваюць свае хаты на Дзяды, Каляды - дзя гэтага ім наладжвалі спецыяльнае частаванне.


Благім знакам, што прадказвае розныя няшчасці, лічылася з'яўленне ў хату розных птушак, жывёл, ці насякомых. Прылёт да хаты зязюлі крумкача, савы, улятанне ў акно невялічкай птушкі, паказвалі на хуткую бяду. Нават брэх сабакі ў хаце назаўсёды выганяў з яе анёлаў.


Цікава, што і вызначальныя падстававыя ў плане этнапсіхалогіі сентэнцыі разгортваюцца вакол стэрэатыпу хаты: "Мая хата з краю, нічога не знаю", "Я не я, і хата не мая".


 





купить авто в сша, toyota rav4 |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY