Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі гаспадаркі 


Вяроўка, прадмет, рытуальныя функцыі якога абумоўленыя "аб'яднальным" прызначэннем, тэхналогіяй яе вырабу - віццём, а таксама абарончымі здольнасцямі і падабенствам да іншых прадметаў. Да ліку ўніверсальных можна далучыць прадпісанне купляць жывёлу з вяроўкай, каб вялася і прыносіла багацце. І сёння ў беларускіх вёсках вытрымліваецца забарона біць вяроўкай карову, якую вядзеш да быка, калі, верагодна, актуалізавалася "завязванне" патэнцыйнай аплоднасці жывёлы. Наадварот, як яе "развязванне " выглядае здыманне гаспадаром, які прывёў карову да быка, вяроўкі з яе рагоў. Гаспадар затым той вяроўкай апярэзаўся сам.


У традыцыйнай свядомасці вяроўка атаясамліваецца з пупавінай, з крывымі нагамі, з чарвякамі і змеямі. Цяжарнай жанчыне забаранялася пераступаць вяроўку, бо іначай у дзіцяці пупавіна абматаецца вакол шыі. Няможна ў святы віць вяроўку, бо маладняк народзіцца са звітымі нагамі. Абвязванне вяроўкай ці абцягванне ёю вёскі стварае магічнае кола, што засцерагае ад пранікнення нячыстай сілы. Так, на Юр'е да сонца плялі вяроўкі, над якімі знахар прамаўляў закляцце, потым праз гэтую вяроўку пераганялі статак у надзеі аберагчы яго ад ваўкоў.


Т. Валодзіна


Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько; склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.


 





купить машину в америке, toyota |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY