Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Слоўнiк 


Вянок, рытуальны прадмет, абрадавае выкарыстанне якога звязана з магічным асэнсаваннем яго формы (круглы прадмет з адтулінай). Менавіта форма абумовіла апатрапейную моц вянка, калі ён служыў абярэгам ад нячыстай сілы, хваробаў і чарадзейства.


Вянок належыць да ліку асноўных атрыбутаў вясельнага абраду. Яго шлюбная сімволіка замацавалася ў любоўнай магіі і шматлікіх варожбах. Галоўны сімвалічны сэнс вянка маладой - увасабленне дзявоцкасці. Вянок надзявалі на галаву памерлым дзецям і нежанатай моладзі.


Дзеянне па вырабе вянка адыгрывае асобую ролю: звіванне, віццё, скручванне вянка ў гаспаданчым календары выступае адным з прыёмаў земляробчай магіі. У складзе каляндарнай абраднасці вянок пазначаў асноўную асобу рытуалу, захоўваў прадукавальны, абарончы і шлюбны сэнсы. Вянком з зеляніны ўпрыгожвалі "русалку" ці плялі адзін вялікі вянок, які выносілі за межы вёскі. Знішчэнне вянка сімвалізавала "выгнанне русалкі". Вянок вылучаў сярод іншых удзельнікаў абраду "Куста" - прыбраную ў зеляніну дзяўчыну, вянок плялі на Сёмуху ў час збору траецкай зеляніны.


Вянкі выступалі як абавязковы атрыбут ігрышчаў на Купалле. Іх надзявалі на галаву, перакідвалі праз вогнішча, але найбольш была пашырана варажба з пусканнем вянка па вадзе. Купальскі вянок надзяляўся і абарончай функцыяй - яго надзявалі карове на рогі "ад ведзьмаў".


Асноўным рытуальным значэннем дажынкавака вянка было ўвасабленне новага ўраджаю, багацця. Вянок прыносілі дадому, потым старанна абмалочвалі і гэтым зернем першым засявалі ніву. Круг вянка ўвасобіў у сабе гаспадарчы кругазварот: сеянне - жніво - сеянне.


 





|

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY