Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі гаспадаркі 


Барана, звязана з земляробчай абраднасцю і пераважна з мужчынскай сферай гаспадарчай дзейнасці. У вонкавай форме бараны ўвагу прыцягваюць вострыя зубы, што вызначае яе фалічную семантыку, якая дамінуе ў рытуальна-магічных дзеяннях шлюбна-эратычнага кшталту, нэпасрэдна ці ўскосна арыентаваных на забяспячэнне высокіх прадукавальных здольнасцяў зямлі і жанчыны. Дзяўчаты, каб прыспешыць прыезд сватоў, цягалі па завулках старую барану, а затым кідалі яе, разламаўшы, па ўсіх дарогах, што вялі ў вёску. Барану з хаты нявесты цягалі каля хаты іншых дзяўчат, а затым неслі яе да жаніха.


Вострыя зубы вызначалі апатрапеічныя якасці бараны, калі яна выступала як абярэг. Барану ставілі ў варотах, каб прабілася чараўніца, зуб ад бараны забівалі ў сцяну.


Т. Валодзіна


Беларусская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С.Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. - Мн.: Беларусь, 2004. - 592 с.



 


 





Покупка и продажа, джип клондайк авто америка |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY