Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Слоўнiк 


Замок у народных вераваннях выступаў як вімвал аховы, з'яднання ці раз'яднацця. Разам з ключом згадваўся і выкарыстоўваўся пры разнастайных жыццёвех здарэннях, станавіўся элементам пэўных магічных замоваў і дзеянняў, напаўняючыся ў кожным конкрэтным выпадку адметным сэнсам. Замкнуты замок выкарыстоўваўся ў часе першага выпасу жывёлы, на Юр'я, дзе выконваў функцыю абярэга ад ваўкоў. У гэты дзень яго кідалі пад дзверы хлява, яго насілі пастухі ў кішэнях. Калі жывёла гублялася, замыкалі замок, і знахары чыталі над ім замовы, какуль скаціна не вярталася.


З замком звязаны і хатнія заняткі: замок клалі на века дзяжы, каб ён не даваў выцякаць цесту. Часта замок як магічны прадмет выкарыстоўвалі пры розных жыццёвых абставінах. З яго дапамогаю лічылася, можна развязаць шматлікія праблемы. Роды суправаджаліся у хаце, у каморы абавязковым размыканнем замка, што адзначала сімвалічнае раз'яднанне маці і дзіцяці. Аналагічныя дзеянні рабіліся і пры паміранні хворага, дзе размыканне замка павінна было паскорыць раз'яднанне спакутаванага цела з душою. Пры пажаванні свайго дзіцяці маці мусіла пакласці яму ў труну або ў яму замкнуты замок дзеля таго, каб замкнуць смерць і каб іншыя яе дзеці не паміралі.


Сваё сэнсавае напаўненне меў замок і ў варажбах. Дзяўчаты складвалі трэсачкі накшталт калодзежнага зруба, усярэдзіну ставілі ўклялнку з вадою, а зверху клалі замок - у сне павінен быў з'явіцца і адамкнуць яго той хто неўзабаве стане мужам.


У народзе жылі легенды пра міфічныя расліны - Папараць-кветку і Разрыў-траву, якія нібыта маглі адмыкаці і замыкаць любыя замкі і прыносіць незлічоныя багацці сваім уладальнікам. Розныя трактоўкі замка і ключа даюць народныя тлімачэнні сноў. Нярэдка вобразы залатых і сярэбраных замноў і ключоў згадваюцца ў замовах, якія гучалі пры розных хваробах, суроках, родах.


Выразная эратычная сімволіка замка і ключа, прычым першы, натуральна, увабляў жаночы пачатак і больш канкрэтна - жаночыя дзетародныя органы, а другі мужчынскі. Гэтая сімволіка выразна выяўляецца ў шматлікіх загадках, замацавальных формулах некаторых замоваў, накшталт: "Ключ неба, зямля замок".


Самі дзеянні адмыкання/замыкання замок ключом сімвалізавалі, такі чынам, апладненне. Параўнальнае таксама веснавое адмыканне зямлі св. Юр'ям і, як вынік, абуджэнне і апладненне зямлі нябеснымі росамі-ключамі: "Святы Юр'я уставай рана, адмыкай зямлю, выпускай расу..."


 





Americamotors - доставка авто из сша UkraineIntercargo в Москве |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY