Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Слоўнiк 


Бліны, печыва, якое ў народнай традыцыі ўваходзіла ў шэраг абрадавых комплексаў і звязвалася з ідэяй ахвяравання продкам. Таму рытуальнае спажыванне бліноў характэрнае найперш для памінальнага абраду. У час пахавання першы гарачы блін прызначаўся памерламу, блін неслі за труной і пакідалі на магіле. На Масленку бліны клалі на акно, каб продкі сілкаваліся парай, а на Змітраўскія Дзяды бліны збіраў па хатах пастух, кажучы пад акном, што яго паслалі "дзяды". З бліном у руцэ гаспадар клікаў Мароза на калядную вячэру. Пры першым выгане жывёлы бліны неслі пастуху, які пагражаў: "Хто не дасць блінца - здохне аўца". Блін у якасці пасярэдніка паміж рознымі светамі уваходзіць у склад шматлікіх варожбаў пра замужжа: з ім на галаве ішлі на вуліцу і пыталіся імя першага сустрэчнага мужчыны; з бліном беглі пад акно да суседзяў і чакалі слоў накшталт "сядзь" ці "ідзі"; ішлі з першым бліном на сметнік і прыслухоўваліся да брэху сабакі.


Бліны як мучная страва характарызаваліся і прадукавальнай сімволікай - на куццю першы блін неслі авечкам, каб яны цэлы год былі здаровыя. Круглая форма бліна як увасабленне сонца, спажыванне бліноў на Масленку тлумачыцца як сімвалічны акт ушанавання "маладога" веснавога сонца і далучэння да яго жыватворнай моцы.


Т. Валодзіна, С. Санько


Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько; склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.


 





Купить авто из Америки Купить бу авто из сша Машины из сша |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY