Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Слоўнiк 


Гаршчок, у шматлікіх рытуалах сімвалічна рэпрэзентаваў сабой чалавека - яго галаву і чэрава, а таксама дом рэальны, зямны, і дом - дамавіну апошнюю. Як і чэрава жанчыны, гаршчок уяўляўся крыніцай жыцця, надзяляўся творчай патэнцыяй, а яго разбіванне сімвалічна пазначала пераход да жаноцкасці (посуд білі пасля першай шлюбнай ночы) і нават роды.


У пахавальнай абраднасці гаршчок выступаў як умяшчальня душы памерлага, як посуд для вады, што служыць пасярэднікам паміж светамі. Яго пераварочванне ўстанаўлівала мяжу паміж процілеглымі сферамі, бо гэткім чынам нейтралізавалася небяспечная пустата гаршка, якая магла быць запоўнена смерцю. Сувязь гаршка з душамі продкаў, з печчу і прасторай каля яе, а таксама наўпростве сутыкненне з агнём тлумачаць суаднясенне яго з дамавіком. Вядома павер'е аб перасяленні дамавіка ў новую хату менавіта ў гаршчку з жарам.


У шэрагу рытуальных дзеянняў абыгрываецца пустата посуду, яго патэнцыйная магчымасць "змяшчаць" у сабе тыя ці іншыя якасці: казалі, што ў гаршку можна пабачыць чараўніцу, у гаршку магла сканцэнтравацца персаніфікаваная хвароба, менавіта ў гаршчку знаходзілі прытулак атмасферныя з'явы.



 





доставка машин из америки, volt |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY