Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Слоўнiк 


Зямля, у народных уяўленнях - адна з асноўных касмічных стыхій (побач з вадой, паветрам і агнём), першаэлемент, якога ствараўся Сусвет. У касмаганічных паданнях падкрэсліваецца, што першай Бог стварыў менавіта землю. Зямля асэнсоўваецца як крыніца жыцця, маці ўсяго жывога, у тым ліку і чалавека. Уяўленні аб зямлі цесна звязаныя з паняццем рода, радзімы, краіны. У адпаведнасці з міфалагічнымі ўяўленнямі зямля лічылася жывой істотай, якая несла ў сабе жаночы пачатак. Зямля як "карміцелька" лічылася святой, што тлумачыць паважнае, асцярожнае да яе стаўленне. Аб гэтым сведчаць шматлікія забароны і рэгламентацыі паводзінаў людзей у дачыненні да зямлі: яе нельга біць калом, розгай, бізуном, калупаць нагой. Адначасова існавала забарона чапаць зямлю ў перыяд яе зімовага сну - ад Пакроваў і да Радаўніцы. Самай моцнай клятвай (ад якой нельга адракнуцца ні пры якіх абставінах) лічылася тая, калі чалавек спачатку цалаваў, а затым з'ядаў жменьку зямлі.


Родная зямля, узятая чалавекам з сабой на чужыну, адыгрывала ролю абярэга, пасля ягонай смерці яе клалі ў магілу. Каб хлопец адслужыў у войску і вярнуўся дадому жывым і здаровым, у час яго провадаў у войска выконвалася наступнае дзеянне: правай босай нагой хлопец пакідаў на зямлі каля парога выразны адбітак, маці збірала зямлю са следам у чыстую хусціну, завязвала на два вузлы і несла ў хату, каб захоўваць у чырвоным куце ўвесь тэрмін вайсковай службы.


 





доставка машин из сша, toyota |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY