Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі гаспадаркі 


Уваход з вуліцы ў сялянскую сялібу, на двор, элемент мяжы, што аддзяляла “сваю”, асвоеную тэрыторыю ад вонкавай, чужой і патэнцыйна небяспечнай. На варотах накрэслівалі крыжы мелам, затыкалі калючыя расліны і вострыя прадметы, зубы ад бараны, дзеля абароны ад чараўніцы вешалі вянок. Каб засцерагчы ад хлеўніка, перад варотамі ставілі жароўню з асінавым палаючым вуголлем. На вароты чарадзеі напускалі свае чары, на іх часам было намазана крывёй, малаком, гэта азначала, што “якісь ліхі чалавек зачараваў”. Як і чарадзейства, пад вароты адпраўляліся хваробы - “каб вывесці бародаўкі, трэба знайсці ў полі костку, пацерці ёю бародаўкі, а потым пакласці яе пад капец варот”.
Роля варот асабліва вялікая ў рытуалах з семантыкай “першага”: выгану жывёлы, прывозу першага збожжа. Перад першым выганам кароў з вечара пад вароты хавалі асвечаную вярбу, каменьчык, сплеценую да сонца з канопляў вяроўку, пад ногі жывёле падкладалі замок, яйка, ключы, атрыбуты ткацтва.
У варотах раскладвалі вогнішча з саломы, праз якое павінен быў праехаць вясельны поезд. У двары маладога вароты замыкаліся, перад імі стаяў сноп саломы, прыданка абвязвала сноп поясам з абаранкамі, маладая кідала на сноп булачку хлеба, хросны бацька частаваў гарэлкай хлопцаў, якія толькі пасля гэтага адмыкалі вароты.
Вароты, як і дзверы, асэнсоўваліся як жаночы сімвал. У асабліва цяжкіх выпадках муж парадзіхі прасіў святара адкрыць царскія вароты ў царкве. Праз вароты давалі хлеб карове перад злучкай, пры першым выгане авечак на вароты вешалі мужчынскія нагавіцы.
Вароты, якія злучалі сялібу з вонкавым светам, адкуль меўся з’явіцца суджаны, станавіліся месцам дзявочых варожбаў. Праз вароты кідалі чаравікі з ночваў: калі перакінецца пара – хутка вяселле, калі толькі адзін – трэба яшчэ год чакаць.


Валодзіна


Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько; склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.


 





авто аукцион америка, авто из америки аукционы copart в москве |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY