Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі гаспадаркі 


Іголка (голка), атрыбут для шыцця. Згады пра іголку выяўляюць сувязь яе з ідэяй руху і адпаведна з матывам кантакту з тым светам. Іголка ўваходзіла ў склад пасагу, што акрамя ўтылітарных намераў звязвала яе з ідэяй паспяховага стварэння, "сшывання" новай сям'і.


У аказіянальнай абраднасці і абрадах падчас Купалля іголкі знайшлі выкарыстанне ў выпадках выяўлення так званых "малочных" чараўніц і помсты ім - дзеля гэтага працэджвалі малако праз цаділку з уторкнутымі ў яе іголкамі і кіпяцілі іх.


У дачыненні да выкарыстання іголак існавалі пэўныя рэгламентацыі. Трэба было пільнавацца, каб не пакалоць кагосьці іголкай ці нечым іншым вострым на Каляды, бо можа нарадзіцца двухгаловае дзіця. Гэтаксама ў "крывыя" калядныя вечары трэба было наогул устрымлівацца ад шытва.


Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько; склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.


 





|

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY