Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі гаспадаркі 


У народзе венік у залежнасці ад выкарыстання называлі "дзеркачом", "драпачом", "карачуном", "камлём". Гэты звычаны прыклад хатняга абіходу здаўна лічылі ўладальнікам цудадзейнай сілы. З аднаго, боку ён выступаў як абярэг ад нячысцікаў, а з другога, служыў прыладай вядзьмарства і чараў. Сувязь веніка (мятлы) з нячыстай сілай і вядзьмарствам відавочная. На мятле лёталі ведзьмы на свае шабашы ў горы. Менавіта мятлой яны "забіралі" ўраджай ці "псавалі" карову. Ведзьма, якая памірала, перадавала сваю моц сваёй пераемніцы, калі аддавала ёй мятлу. У казках змеі пераўтвараліся ў венік ці мятлу. Менавіта старым венікам можна выклікаць хваробу (асабліва бяссонне і начны крык ў дзіця), разлады і сваркі ў добрай сям'і, навесці чары.


Сувязь веніка з нячыстай сілай выклікалі многія забароны і перасцярогі, якія адносіліся да кантактаў з ім чалавека і хатняй жывёлы. Паўсюдна існавала забарона пераступаць праз венік (асабліва цяжырным і дзецям), наступаць на яго басанож. Парушэнне пагражала чалавеку рознымі доўгімі захворваннямі галавы, ног, захворваннямі скуры і г.д. Лічылася, што карова, якая пераступіла праз венік, не будзе вяртацца дадому і не зможа больш ацяліцца і даваць малако. З пакалення ў пакаленне перадавалася забарона біць венікам чалавека ці жывёлу: той, каго бьюць, стане сухім і худым як венік, будзе пакутаваць ад каросты. Дзіця пасля ўдару венікам перастае расці, дзяўчына не выйдзе замуж, у скаціны "плоду не будзе".


Строга забаранялася падымаць венік на дарозе – гэта абяцала прынесці ў дом нядолю, няшчасці і хваробы. У той жа час венік служыў абярэгам ад нячыстай сілы, калі яго выставіць побач з дзвярамі ў хату ці хлеў, перавярнуўшы прутамі ўверх. Пры гэтым усе добра ведалі: пераварочваць мятлу прутамі ўверх дома – не збарагчыся ад галаўнога болю. У дні, калі лічылася, што ведзьмы асабліва лютуюць, звенікам рабілі адпаведныя дзеянні: чыталі загаворы і абмахвалі скаціну мяцёлкамі, падвешвалі венік у хлеве, закапвалі ў парозе ці ўвогу спальвалі. Славяне лічылі, што венік – гэта прытулак дамавіка. На Палессі пры пераедзе ў новы дом з сабой бралі стары венік, бо "гаспадара выкідваць нельга".


Ахоўваючы ўраджай ад птушак, грызуноў, насякомых "калядны" венік клалі ў снапы ці рассыпалі па пруціку ў клеці ці склепе. Для таго ж на Палессі з дзеркачом у руках па сонейку абыходзілі жытнёвае поле і "мялі" ад сябе. Згодна народным вераванням, кругавыя абыходы з венікам у руках ахоўвалі жытло ці паселішча ад усялякай нечысці. Лічылі, калі абмесці тройчы вакол куратніка і закапаць у ім тую ж мятлу, тады курам няма чаго баяцца ні злодзеяў, ні драпежнікаў. Ад нападу чужых пчол на свае ўллі ахоўваліся трыма асінавымі каламі і венікам, прыгаворваючы: "Садзіцеся, чужыя пчолы, на асінавыя калы і на стары венік – і адсюль не адыходзьце!"


Калі дрэнна збівалася масла ці блыталіся ніткі ў аснове пры ткацтве, "пад работу" падкладалі стары венік. А для таго, каб добра выпякаўся хлеб, на прыпечку спальвалі некалькі прутоў са старога веніка. У час эпідэміі ці падзяжу скаціны жанчыны рабілі абрад "выгнання Смерці": абмахвалі паселішча венікам ці памялом. За труной памерлага ад халеры ішла ўдава, якая павінна была замесці шлях ад дому да могілак, каб смерць, а з ёй і страшная хвароба, не вярнуліся.


Аксана Катовіч, Янка Крук


 





Онлайн авто аукцион сша. |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY