Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі хаты 


У народзе венік у залежнасці ад выкарыстання называлі "дзеркачом", "драпачом", "карачуном", "камлём". Гэты звычаны прыклад хатняга абіходу здаўна лічылі ўладальнікам цудадзейнай сілы. З аднаго, боку ён выступаў як абярэг ад нячысцікаў, а з другога, служыў прыладай вядзьмарства і чараў. Сувязь веніка з нячыстай сілай выклікалі многія забароны і перасцярогі, якія адносіліся да кантактаў з ім чалавека і хатняй жывёлы. Паўсюдна існавала забарона пераступаць праз венік (асабліва цяжырным і дзецям), наступаць на яго басанож. Парушэнне пагражала чалавеку рознымі доўгімі захворваннямі галавы, ног, захворваннямі скуры, у жанчыны маглі ўзнікнуць цяжкасці пры родах. З пакалення ў пакаленне перадавалася забарона біць венікам чалавека ці жывёлу: той, каго бьюць, стане сухім і худым як венік, будзе пакутаваць ад каросты. Дзіця пасля ўдару венікам перастае расці, дзяўчына не выйдзе замуж, у скаціны "плоду не будзе". Строга забаранялася падымаць венік на дарозе – гэта абяцала прынесці ў дом нядолю, няшчасці і хваробы.


У той жа час венік служыў абярэгам ад нячыстай сілы, калі яго выставіць побач з дзвярамі ў хату ці хлеў, перавярнуўшы прутамі ўверх. Пры гэтым усе добра ведалі: пераварочваць мятлу прутамі ўверх дома – не зберагчыся ад галаўнога болю. У дні, калі лічылася, што ведзьмы асабліва лютуюць, з венікам рабілі адпаведныя дзеянні: чыталі загаворы і абмахвалі скаціну мяцёлкамі, падвешвалі венік у хлеве, закапвалі ў парозе ці ўвогул спальвалі. Славяне лічылі, што венік – гэта прытулак дамавіка. На Палессі пры пераедзе ў новы дом з сабой бралі стары венік, бо "гаспадара выкідваць нельга".


Венік шырока выкарыстоўвалі як абярэг парадзіхі ці немаўлятка. Мятлу маглі пакласці пад падушку ці ў калыску, у галавах, часам два венікі ставілі крыж-накрыж. Для абароны ад нячысцікаў венік маглі пакінуць пад падушкай у маладых. Цэлы рад магічных дзеянняў з венікам і яго прутамі існаваў у народнай медыцыне. Напрыклад, дзевяць прутоў са старога веніка падвешвалі ў галавах дзіцячай калыскі (ці зашывалі ў адзенне дзіцяці) ад сурокаў і начнога крыку. Калі дзіця доўга не хадзіла, яго ставілі на венік, затым венік рассякалі, пруты раскідвалі. Ведалі: каб у доме быў мір і спакой, новым венікам трэба было крыху замесці "ў хату", перад тым як пачынаць вымятаць з дому. У доме ніколі не мялі адразу некалькімі венікамі – дабрабыт і багацце дома "размяцеш" па розных вуглах.



Стары, пацёрты венік знічтажалі таксама асабліва. Яго ці выносілі як мага далей ад жытла, ці кідалі ў раку, ці закідвалі на дах хаты, ці спальвалі ў рытуальным вогнішчы ў Чысты чацвер, на Вялікдзень, Благавешчанне, у Юрь'еў дзень ці на Купалле. Існавала забарона спальваць венік у сваёй печцы. Гэта магло выклікаць моцны вецер, буру; у хаце ўзнікнуць сваркі, спрэчкі; каршун будзе красці куранят; печ патрэскаецца. У многіх зімніх гаданнях выкарыстоўвалі «калядны» венік: кідалі на дарозе, жадаючы ўбачыць адкуль суджаны з'явіцца; падкладалі пад падушку, каб убачыць сон; з прутоў рабілі «студню» і запрашалі суджанага вады напіцца і г.д. Многа прыкмет у народнай культуры звязана з венікам: калі рассыпаўся венік – будуць нечаканасці; з веніка выскачыў прут – да навін.



Народная традыцыя даволі строга прадпісвала трымаць падлогу і парог хаты ў чысціні: «на нач заўсёды трэба вымесці хату, для таго, каб анёлам было лёгка і чыста хадзіць». Але і тут быў цэлы спіс правілаў, якіх патрэбна было прытрымлівацца:




  • Месці смецце са свайго дому – значыць, месці дабрабыт і поспех з сям'і. Таму і сёння жыве звычай месці смецце да парога, а потым збіраць яго і выносіць у вядры да заходу сонейка;


  • Ніколі не замяталі падлогу ў час выпечкі хлеба – спарыну вымецеш (хлеб, пірагі, піражкі не «падымуцца»);


  • Ніколі не замяталі падлогу, калі з дому нехта паехаў. У ўсходніх славян паўсюль распаўсюджаная забарона месці ці мыць падлогу на працягу трох дзён пасля д'езду кагосьці з дому (ці то члена сям'і, ці то госця).


  • Не замяталі падлогу на працягу тагу часу, пакуль труна з паконікам знаходзілася ў хаце (як правіла 3 дні);


  • Замятаючы падлогу, трэба ісці следам за смеццем, інакш «вымяцеш» сябе з дому;


  • У нядзелю нельга працаваць, а яшчэ большы грэх выносіць у гэты дзень смецце і попел з печы.

Аксана Катовіч, Янка Крук


 





Джип клондайк авто америка |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY