Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі гаспадаркі 


ВерацяноВерацяно, начынне для прадзення. Сакральнасць верацяна перадусім тлумачыцца самім дзеяннем, што выконваецца з дапамогаю гэтага прадмета: з хаатычнай валакністай масы ствараецца ўпарадкаваны пачатак - нітка. Акрамя таго, уяўленні пра тое, як "завярцелася, закруцілася і выкруцілася неба", а затым "пачала круціцца і выкруцілася зямля", дазваляюць змясціць верацяно на месца восі, цэнтра Сусвету.


Уяўленні і магічныя прыёмы заснаваныя на рэальных уласцівасцях верацяна, на тым, што яно круціцца. Таму верацяном забаранялі дакранацца да дзіцяці, бо яно перастае расці - стане падобным да верацяна, якое расце ўшырыню, а па вышыні не мяняецца. Верацяно ўваходзіць у шэраг вострых калючых прадметаў, што абумовіла яго выкарыстанне ў якасці абярэга і сродку супрацьдзеяння нячыстай сіле: тры верацяна клалі пад калыску, праз іх пералівалі ваду ад сурокаў. Укол верацяном у народнай традыцыі таксама набываў адметныя рысы - узгадаем казачны матыў пра царэўну, якая засынае, укалоўшыся верацяном. У беларусаў "укалоцца верацяном - да кахання".


Падабенства рухаў кручэння верацяна і змяі сталі грунтам іх актыўнага збліжэння ў народных уяўленнях. Так, на Каляды, Благавешчанне верацяно хавалі што далей, бо іх знаходжанне навідавоку абяцала сустрэчу змей улетку ("верацёны вужамі пойдуць у лес"). У легендзе ў змяю-вераценіцу ператварылася верацяно, якім пралі на Каляды і выкінулі, замест таго каб спаліць. У змей улетку ператвараліся і проста нядбайна кінутыя на Каляды верацёны.


Верацяно асэнсоўваецца як абавязковы атрыбут Пятніцы - жанчынападобнай міфалагічнай істоты, якая жорстка карала тых, хто парушаў забарону прасці ў пятніцу. На глыбінным узроўні прадзіва ставілі да Пятніцы як да жаночага боства, актыўнага творцы існага. Будучы толькі жаночай прыладай працы, верацяно становіцца жаночым атрыбутам і ў такой якасці выступае ў полавызначальных рытуалах - на верацяно адразалі пупавіну дзяўчынкі, каб тая стала добрай пралляй. З іншага боку, верацяно мае і выразную эратычную - мужчынскую (фалічную) - семантыку. Так, калі ў дзяўчыны, якая прадзе, часта падае верацяно, то гэта значыць, што сяброўка адбівае яе каханага.


Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько; склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.


 





доставка машин из сша, x5 |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY