Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі хаты 


Грамнічнай свечкай 15 лютага гаспадар "асвячаў" свой дом і ўсю гаспадарку, выпальваючы ёю невялікія крыжы на дзвярах, варотах і г. д. Чацвярговая свечка, якую ўзялі ў храме ў Чысты чацвер, згодна меркаванням нашых продкаў, валодала "ачышчальнай" функцыяй: здольнасцю праганяць нячыстую сілу ад чалавека і яго жытла, лячыць сурокі, эпілепсію. Велікодная свечка ў сувязі са значнасцю свята надзялялася звышнатуральнай сілай. Толькі ёй можна было выправіць “сапсаваны” дом (адно з рытуальных дзеянняў пры гэтым - выпаліць крыж на дзвярах), вылечыць цяжкія захворванні.


Свечка, якую зрабілі ускладчыну, называлася "мірской" і належала ўсёй абшчыне. Такую свечку рабілі з воску, які збіралі са ўсіх сялянскіх двароў. Не ўдзельнічаць у вырабе "мірской" свечкі лічылася вялікім грахом і асуджалася ў абшчыне. Кожны, у каго ў доме знаходзілася "мірская" свечка (а яна праз некаторы час перадавалася з дома ў дом), наляпляў на яе кавалкі воска, узятага са сваёй пасекі. Так за некалькі гадоў яна пераўтваралася ў вялізную свечку і магла важыць не адзін дзесятак кілаграмаў (да пяці пудоў). Акрамя воску часовыя гаспадары "мірской" свечкі маглі наляпіць на яе манеты, упрыгожыць "фартукам" ці "хусткай" (свечку параўноўвалі з жанчынай). Нярэдка такім свечкам давалі імёны ў гонар таго свята, калі яна была зроблена – Васільеўская, Благавешчанская, Мікольская, Юр'еўская і г. д.


Аксана Катовіч


 





доставка авто из америки, x5 |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY