Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Слоўнiк 


Сувязь веніка (мятлы) з нячыстай сілай і вядзьмарствам відавочная. На мятле лёталі ведзьмы на свае шабашы ў горы. Менавіта мятлой яны "забіралі" ўраджай ці "псавалі" карову. Ведзьма, якая памірала, перадавала сваю моц сваёй пераемніцы, калі аддавала ёй мятлу. У казках змеі пераўтвараліся ў венік ці мятлу. Менавіта старым венікам можна выклікаць хваробу (асабліва бяссонне і начны крык ў дзіця), разлады і сваркі ў добрай сям'і, навесці чары.


Сувязь веніка з нячыстай сілай выклікалі многія забароны і перасцярогі, якія адносіліся да кантактаў з ім чалавека і хатняй жывёлы. Паўсюдна існавала забарона пераступаць праз венік (асабліва цяжырным і дзецям), наступаць на яго басанож. Парушэнне пагражала чалавеку рознымі доўгімі захворваннямі галавы, ног, захворваннямі скуры і г.д. У жанчыны маглі ўзнікнуць цжкасці пры родах. Лічылася, што карова, якая пераступіла праз венік, не будзе вяртацца дадому і не зможа больш ацяліцца і даваць малако.


З пакалення ў пакаленне перадавалася забарона біць венікам алавека ці жывёлу: той, каго бьюць, стане сухім і худым як венік, будзе пакутаваць ад каросты. Дзіця пасля ўдару венікам перастае расці, дзяўчына не выйдзе замуж, у скаціны "плоду не будзе".


Строга забаранялася падымаць венік на дарозе – гэта абяцала прынесці ў дом нядолю, няшчасці і хваробы.


У той жа час венік служыў абярэгам ад нячыстай сілы, калі яго выставіць побач з дзвярамі ў хату ці хлеў, перавярнуўшы прутамі ўверх. Пры гэтым усе добра ведалі: пераварочваць мятлу прутамі ўверх дома – не збарагчыся ад галаўнога болю. У дні, калі лічылася, што ведзьмы асабліва лютуюць, звенікам рабілі адпаведныя дзеянні: чыталі загаворы і абмахвалі скаціну мяцёлкамі, падвешвалі венік у хлеве, закапвалі ў парозе ці ўвогу спальвалі.


Славяне лічылі, што венік – гэта прытулак дамавіка. На Палессі пры пераедзе ў новы дом з сабой бралі стары венік, бо "гаспадара выкідваць нельга".


Венік шырока вцыкарыстоўвалі як абярэг парадзіхі ці немаўлятка. Мятлу маглі пакласці пад падушку ці ў калыску, у галавах, часам два венікі ставілі крыж-накрыж. Для абароны ад нячысцікаў венік маглі пакінуць пад падушкай у маладых


Ахоўваючы ўраджай ад птушак, грызуноў, насякомых "калядны" венік клалі ў снапы ці рассыпалі па пруціку ў клеці ці склепе. Для таго ж на Палессі з дзеркачом у руках па сонейку абыходзілі жытнёвае поле і "мялі" ад сябе. Згодна народным вераванням, кругавыя абыходы з венікам у руках ахоўвалі жытло ці паселішча ад усялякай нечысці. Лічылі, калі абмесці тройчы вакол куратніка і закапаць у ім тую ж мятлу, тады курам няма чаго баяцца ні злодзеяў, ні драпежнікаў. Ад нападу чужых пчол на свае ўллі ахоўваліся трыма асінавымі каламі і венікам, прыгаворваючы: " Садзіцеся, чужыя пчолы, на асінавыя калы і на стары венік – і адсюль не адыходзьце!"


Калі дрэнна збівалася масла ці блыталіся ніткі ў аснове пры ткацтве, "пад работу" падкладалі стары венік. А для таго, каб добра выпякаўся хлеб, на прыпечку спальвалі некалькі прутоў са старога веніка.


Цэлы рад магічных дзеянняў з венікам і яго прутамі існааў у народнай медыцыне. Напрыклад, дзевяць прутоў са старога веніка падвешвалі ў галавах дзіцячай калыскі (ці зашывалі ў адзенне дзіцяці) ад сурокаў і начнога крыку. Калі дзіця доўга не хадзіла, яго ставілі на венік, затым венік рассякалі, пруты раскідвалі. Для лячэння радыкуліту рубілі бярозавы венік на перозе ці адразу на паясніцы хворага , прыговорваючы: "Рублю ўцін " і г. д.


У час эпідэміі ці падзяжу скаціны жанчыны рабілі абрад "выгнання Смерці": абмахвалі паселішча венікам ці памялом. За труной памерлага ад халеры ішла ўдава, якая павінна была замесці шлях ад дому да могілак, каб смерць, а з ёй і страшная хвароба, не вярнуліся.


Ведалі: каб у доме быў мір і спакой, новым венікам трэба было крыху замесці "ў хату", перад тым як пачынаць вымятаць з дому. У доме ніколі не мялі адразу некалькімі венікамі – дабрабыт і багацце дома "размяцеш" па розных вуглах.


Стары, пацёрты венік знічтажалі таксама асабліва. Яго ці выносілі як мага далей ад жытла, ці кідалі ў раку, ці закідвалі на дах хаты, ці спальвалі ў рытуальным вогнішчы ў Чысты чацвер, на Вялікдзень, Благавешчанне, у Юрь'еў дзень ці на Купалле. Існавала забарона спальваць венік у сваёй печцы. Гэта магло выклікаць моцны вецер, буру; у хаце ўзнікнуць сваркі, спрэчкі; каршун будзе красці куранят; печ патрэскаецца .


У многіх зімніх гаданнях выкарыстоўвалі «калядны» венік: кідалі на дарозе, жадаючы ўбачыць одкуль суджаны з'явіцца; падкладалі пад падушку, каб убачыць вешчы сон; з прутоў рабілі «студню» і запрашалі суджанага вады напіцца і г.д.


Венік выкарыстоўвалі ў пахавальным абрадзе. Каб аблегчыць адыход паміраўшага чалавека, венік закідвалі на дах. У ўсходніх славян у труну к лалі галінкі і лісце ад бярозавага веніка. Таксама сухім лісцем ад бярозавага веніка набівалі падушку памерлага. Як красамоўны старарускі выраз: «пора на веники» - час паміраць.той венік, якім мялі падлогу адразу пасля вынасу труны, выкідвалі са смеццем далей ад дому ці спальвалі, а маглі аднесці на могілкі. Разам з тым, як і іншыя рэчы пахавальнага рытуалу, такі венік выкарыстоўвалі для лячэння старых хвароб і сурокаў. А маглі і вельмі моцна нашкодзіць людзям.


Многа прыкмет у народнай культуры звязана з венікам: калі рассыпаўся венік – будуць нечаканасці; з веніка выскачыў прут – да навін.


Народная традыцыя даволі строга прадпісвала трымаць падлогу і парог хаты ў чысціні: « на нач заўсёды трэба вымесці хату, для таго, каб анёлам было лёгка і чыста хадзіць ». Але і тут быў цэлы спіс правілаў, якіх патрэбна было прытрымлівацца:


• Месці смецце са свайго дому – значыць, месці дабрабыт і поспех з сям'і. Таму і сёння жыве звычай месці смецце да парога, а потым збіраць яго і выносіць у вядры да заходу сонейка;


• Ніколі не замяталі падлогу ў час выпечкі хлеба – спарыну вымецеш (хлеб, пірагі, піражкі не «падымуцца»);


• Ніколі не замяталі падлогу, калі з дому нехта паехаў. У ўсходніх славян Паўсюль распаўсюджаная забарона месці ці мыць падлогу на працягу трох дзён пасля ад'езду кагосьці з дому (ці то члена сям'і, ці то госця).


• Не замяталі падлогу на працягу тагу часу, пакуль труна з паконікам знаходзілася ў хаце (як правіла 3 дні);


• Замятаючы падлогу, трэба ісці следам за смеццем, інакш «вымяцеш» сябе з дому;


• У нядзелю нельга працаваць, а яшчэ большы грэх выносіць у гэты дзень смецце і попел з печы.


Аксана Катовіч


Янка Крук


 





Купить авто из Америки с доставкой: цены и фото машин в сша в Москве |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY