Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказіянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнівень
- Кастрычнік
- Красавік
- Люты
- Сакавік
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі чалавека >Каляндарныя >Верасень 


Багатнік, Багатыр, Багатуха, Гаспожка багатая, Зельная, Другая Прачыста.



Старажытнае свята заканчэння ўборкі зерневых, водгук язычніцкага свята землеробчага культу Дажджбога - бога сонца, бога дастатку і багацтва. Да свята стараліся скончыць касавіцу.
Адзначалася і ў іншыя дні, якія стаяць блізка да асеннягя раўнаденства. Лічылася першым днём восені. У гэты час буслы збіраюцца у вырай. Існуе прыкмета: калі паляціць бацян да Прачыстай, то ляжа ранняя зіма.


Багачом або багатцам называлі таксама кошык з жытам і свечкаю. Яго насілі на свята ў кожнаю хату і адрыну. Зерне ў кошык збіралі з першага зажыначнага снапа, свечку рыхтавалі пад спеў дажынкавых мелодый. Згодна павер'ям, Багач забяспечваў сям'і дабрабыт і шчасце. На Віленшчыне з новага ўраджаю пяклі вялікі каравай, таму і называлі Гаспожкай Багатай.


На Багача да ўсходу сонца гаспадар засяваў ніву жытам, асвечаным яшчэ ў Першую Прачыстую: "Прыйшоў Багач - кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку".


Восеньскае свята прадстаўлена прыказкамі: "У стагнача хопіць хлеба да Багача"; "Багач заткнуў за страху рагач"; "Прыйшоў Багач - рыхтуй рагач, прышла Пакрова - рыкнула карова"; "Да Багача баба рабача, па Багачы - хоць за плот валачы".


 





|

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY