Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі хаты 


Дамавік звычайна ўспрымаўся як руплівы, клапатлівы гаспадар, які ва ўсіх справах дапамагае працавітай і дружнай сям’і. Тых, хто дрэнна вёў гаспадарку, не турбаваўся аб чысціні і парадку, ленаваўся, ён палохаў, па-свойму шкодзіў ім. 


Часцей за ўсё лічылася, што дамавік нябачны. Але ў казках і апавяданнях ён паўставаў у выглядзе дзядулі з доўгай сівой барадой, у кажусе, з добрымі разумнымі вачыма. Часам дамавік уяўляўся мужыком з целам, пакрытым поўсцю, і доўгімі вушамі. 


Нашы продкі меркавалі, што кожнай хаце Бог дасылае свайго ахоўніка. У той жа час пры пераездзе ў новую хату гаспадар абавязкова клікаў за сабой дамавіка, з якім жылі ў згодзе ў старой хаце: “Дамавік, дамавы, не заставайся тут, а ідзі разам з нашай сям’ёй”. Сям’ю, якая не паклікала з сабой дамавіка, у новай хаце чакалі няшчасці і галеча.


У дамавіка ў кожнай хаце было сваё “месца жыхарства”. Напрыклад, на печы, за комінам, на гарышчы, пад дахам, у парозе, у подпале. Лічылася: калі заняць “любімае” месца дамавіка — легчы туды самому, пакласці туды якія-небудзь рэчы, мяхі з зернем і г.д., можна захварэць і нажыць непрыемнасці.


                                                                                              Народная газета / Ахоўнік жытла  23.07.2011


                                                                                                           http://www.ng.by/ru/issues?art_id=58901


 





|

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY