Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі хаты 


АгоньАгонь, адна з першасных стыхій, якая ўдзельнічала ў акце стварэння свету, у міфалагічных уяўленнях продкаў супрацьстаіць вадзе. Па адной з версіяў, агонь упершыню трапіў на зямлю разам з Перуном. Бог паслаў яго на зямлю, каб пакараць чорта, які спакусіў першых людзей свету - Адама і Еву. Чорт схаваўся за ясенем, а Бог перуном запаліў яго. З таго часу людзі пачалі разводзіць агонь і карыстацца ім.


Агонь мае амбівалентны характар: ён можа сагрэць і накарміць ("справядлівы", "свойскі"), а можа і знішчыць, спаліць ("чортаў агонь"). Асаблівай павагай карыстаўся "жывы" агонь, які здабывалі шляхам трэння двух драўляных брускоў. Ім падпальвалі саламянае пудзіла на Масленіцу, распальвалі купальскае вогнішча. На Вялікдзень тушылі "стары" агонь, а праз тры дні ў двары распльвалі такім чынам новы, "малады". Другі раз гэты ж абрад паўтаралі на Багача, Сямёна або Узвіжанне, калі спраўлялі Жаніцьбу коміна. "Жывым" агнём распльвалі вогнішчы з двух бакоў вёскі, каб засцерагчы жывёлу ад эпідэміі. Жывы агонь здабывалі падчас Купалля.


Сімволіка агню шырока выкарыстоўвалася ў вясельнай і пахавальнай абраднасці. Як надзейны ачышчальны сродак ён павінен быў знішчыць усе падробы ведзьмакоў супраць маладых, таму перад тым як вясельны поезд уедзе ў двор, у варотах палілі стары саламяны сноп.


Калі ў сям'і паміраў чалавек, то следам за труной у гаршку неслі гарачыя вугалькі, якія бралі з печы ў хаце памерлага. Гаршчок з вугалькамі пераварочвалі і ставілі на магілу. На другі або трэці дзень пасля пахавання ў двары памерлага спальвалі стружкі, якія засталіся пасля габлявання дошак для труны.


Стаўленне чалавека да агню як да жывой істоты, якая можа і дапамагчы, і пакараць, паслужыла асновай для ўзнікнення цэлай сістэмы рэгламентацый паводзін у дачыненні да агню. Забаранялася пляваць на агонь, нельга было заліваць агонь вадой, трэба было дачакацца, каб агонь сам дагарэў і патух. Катэгарычна забаранялася пазычаць агонь чужым людзям і асабліва ў вялікае свята. Каб засцерагчы сваё жытло і гаспадарку ад "перуновых стрэл", на ліштве, над уваходам або на "каньку" хату выразалі або мацавалі разеткі з выявай знака Перуна.


 





доставка машин из америки, x5 |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY