Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі чалавека >Сямейна-родавыя >Вяселле 


     У вясельным строі маладой адным з самых галоўных атрыбутаў быў вэлюм (рус. — фата, ад лац. фатум — лёс).


     Існавала некалькі варыянтаў гэтага рытуальнага галаўнога ўбрання, якія розніліся як па форме, так і па стылі ўпрыгожання.


     У канцы XVIII і на працягу XIXXX стагоддзяў галаўны ўбор нявесты складаўся з вянка і вэлюму. У плане структуры вэлюм складаўся з дзвюх або з трох частак. Адна частка — тонкая кароткая вуаль — апускалася праз лоб на скроні ці (што бывала часцей) на вочы і твар дзяўчыны. Гэта частка вэлюму выконвала ролю ахоўнага экрана ад аднаго з важнейшых каналаў інфармацыі — вачэй (каб “не сурочылі”, “не ўраклі”). Другая частка экраніравала (ахоўвала) доўгія валасы нявесты (моцны энергаінфармацыйны канал, праз які можна было лёгка сурочыць і нанесці шкоду самага непрадказальнага характару).


     Зверху вэлюму на галаву маладой надзявалі вясельны вянок. Па форме і колеру кветак вяночка можна было меркаваць аб сацыяльным становішчы нявесты. Калі, напрыклад, яна была сіратой, то ў вянку быў ліст мяты. І, канечне, наяўнасць вянка перш за ўсё сведчыла аб тым, што нявеста захавала сваю дзявоцкасць (цнатлівасць).


     Парадоксам сёння выглядае сітуацыя, калі жанчына, якая бярэ шлюб другі ці трэці раз (нават пры ўмове, што ад першага шлюбу ў яе не было дзяцей), надзявае вэлюм. Яна не мае маральнага права пакрываць галаву абрадавым атрыбутам цнатлівай нявесты. У храме ў час вянчання жанчына абавязкова павінна знаходзіцца ў галаўным уборы, таму для гэтага неабходна знайсці нешта іншае (капялюшык, хустку і г.д.).


 


 





|

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY