Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі чалавека >Сямейна-родавыя >Вяселле 


   Сёння ўжо амаль што ўсе маладыя пары стаяць на ручніку падчас рэгістрацыі шлюбу ў ЗАГСе або вянчання ў храме (пры гэтым трэба памятаць, што пад ручнік неабходна пакласці чырвоны пояс-абярэг).


   Ручнік у даным выпадку выконвае цэлы шэраг функцый. Перш за ўсё сімвалізуе тую доўгую жыццёвую дарогу, якую выбіраюць маладыя. Затым ён фіксуе змены сацыякультурнага характару ў жыцці маладых людзей. У абрадавым плане жаніх і нявеста паміраюць як хлопец і дзяўчына і наноў перараджаюцца ў мужа і жонку. Такім чынам, тыя маладыя, якія не захавалі цнатлівасці, не маюць маральнага права выкарыстоўваць ручнік у рытуале храмавага вянчання.


   На жаль, пераважная большасць людзей не ўяўляюць, якую лёсавызначальную ролю адыгрывае ручнік для маладой сямейнай пары. Таму часам здараецца, што яго пакідаюць у храме ў якасці падарунка. Рабіць гэта ні ў якім разе нельга. Ручнік трэба забраць дадому і яшчэ раз выкарыстаць на самым апошнім этапе вясельнай дзеі.


   Пасля таго, як будзе падзелены каравай, маці маладой павінна зняць з нявесты вэлюм (фату) і павязаць знак маці-гаспадыні – хустку і фартушок. А затым ёй жа трэба вызваліць частку стала, разаслаць ручнік і распачаць наступнае дзейства: зняць з маладых белыя кветкі, скруціць паміж сабой іх металічныя “ножкі” і пакласці на ручнік, туды ж пакласці перавязаныя знакам вечнасці – чырвонай стужкай – рэчы, якімі падчас вяселля карысталіся маладыя (лыжкі, талеркі, фужэры, заручальныя свечкі і кавалак каравая), перахрысціць і загарнуць у ручнік, перавязаць поясам-абярэгам, на якім вянчаліся маладыя, і пакласці ў шафу (у скрыню ці куфар) і больш ніколі ў жыцці не развязваць. У беларускай традыцыі гэта лічылася адным з самых моцных абрадавых дзеянняў, выкананнем якога бацькі хацелі забяспечыць дзецям доўгае і шчаслівае сумеснае жыццё.


   Ручнік выконвае і ролю сімвалічнай повязі маладой пары. Спачатку гэта ідэя ўвасабляецца ў абрадзе сустрэчы маладых пасля вянчання ў храме. Матуля трымае рытуальны хлеб-соль не на белай частцы ручніка (як гэта можна бачыць зараз на гарадскіх вяселлях), а на двух яго злучаных чырвоных канцах. Затым бацька перавязвае ручніком крыж-накрыж рукі маладых і ўводзіць іх у рытуальную прастору вясельнай дзеі. Абавязкова трэба, каб на саракавы дзень пасля вяселля маці маладой узяла ручнік, на якім бацькі сустракалі хлебам-соллю сваіх дзяцей пасля вянца, загарнула ў яго вэлюм дачкі, аднесла ў царкву і адстаяла святочнае набажэнства.


 





|

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY