Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі хаты 



Абрадавая значнасць кашы тлумачыцца выкарыстаннем яе ў якасці ахвяры паганскім багам ці духам, што ў сваю чаргу ўзыходзяць да ўяўленняў аб спажаванні кашы як звароце да продкаў, як успамін пра іх, як дачыненні з імі ці далучэнне іх да сваіх спраў. Каша - старажытная хлебная ежа, якая першапачаткова гатавалася з зярнят злакавых раслін.Таму праз яе лічылася магчымым далучыцца да жыватворнай магічнай сілы збожжа.


Каша атрымала сакральныя функцыі дабратворна ўплываць на ўрадлівасць зямлі і дабрабыт чалавека. Густую кашу гатавалі ў час гнаёвай і жніўнай талокаў, на дасеўкі і дакоскі, каб адпаведна густым зарадзіла збожжа. Вера ў магічныя ўласцівасці кашы выклікаць дастатак засноўвалася таксама на "множнасці" гэтай стравы ці яе складу з вялікай колькасці асобных адзінак-крупінак, што набывала выразны заклінальна-прадукавальны характар.


Каша супрацьпастаўляецца хлебу, што ўвасабляецца, у прыватнасці, у забароне есці кашу з хлебам. Менавіта каша з'яўляецца адной з галоўных страваў у пачатковай і завяршальнай фазах жыццёвага цыкла: пры нараджэнні - так званая "бабіна каша", а на пахаванні і памінках - каша або куцця. Апазіцыйнасць кашы і хлеба выяўляецца таксама ў тым, што разломваннем хлеба пачыналася прыманне стравы, а кашай яно завяршалася.


Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько; склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.


 





купить авто из сша, ов |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY