Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі хаты 


Кола магічнае, прынцып, уваcоблены ў пэўных дзеяннях ці ў прадметах асноваю якіх з'яўляецца геаметрычная форма круга. На падставе кола магічнага ўтвараліся абярэгі, рабілася адмежаванне ад усяго непажаданага, лакалізацыя ці знішчэнне таго, што несла шкоду, небяспеку. Шматлікія варыянты кола магічнага знаходзілі сваё выражэнне ў розных абрадавых і побытавых момантах на працягу ўсяго чалавечага жыцця: пры карэктаванні надвор'я, пры засяванні і зборы ўраджаю, пры гадаванні свойскай жывёлы, пры панаванні паморку і пошасці, пры лячэнні хваробаў, пры засяленні ў новую хату і пры пажарах, пры хрэсьбінах, вяселлях і пахаваннях, пры варажбе і чараванні.


Кола магічнае найчасцей успрымалася той плошчай, тэрыторыяй, у межы якой не павінна пранікнуць ніякае ліха. Навядзенне кола магічнага магло ажыццяўляцца рознымі спосабамі. Гэта было абворванне кругом вёскі, калі імкнуліся засцерагчы яе ад градавых бураў або ад эпідэмій, паморку. Праводзячы плугам баразну, "чураліся", звярталіся да Чура, каб не прапускаў чераз мяжу мор. Абворвалі і асобную сялібу перад улазінамі ў новую хату. Перад выпраўленнем маладога да маладой яго маці ў вывершутым кажусе аббягала яго воз; падчас варажбы дзяўчаты, рассяваючы насенне абыходзілі калодзеж.


Кола магічнае магло ўтварацца і обнясенем пэўных рэчаў: вакол статка, каб уберагчы яго ад драпежнікаў; з мэтаю суняць пажар абносілі полымя абразом ці прасфораю; вакол сурочанага дзіцяці абносілі пасвечаную соль, жменю ауса, ваду.


Кола магічнае сустракаецца і ў форме апярэзвання абкручвання, што насуперак папярэднім прыкладам мусіла азначаць паяднанне. Своеасаблівымі мадыфікаціямі кола магічнага маглі служыць і разнастайныя побытавыя прадметы: заручальны пярсцёнак, замкнуты замок, хамут, абруч ад дзяжы. Напрыклад, праз заручальны пярсцёнак давалі піць ваду парадзісе пры цяжкіх родах; замкнуты замок, які клалі пры першыі запасванні скаціны на парозе хлява, павінны быў забяспечыць не толькі замкнутую пашчу ваўка, але і адзінства статку і захаванне яго ад ваўкоў.


У залежнасці ад абставін кола магічнае напаўнялася розным сэнсавым зместам.


Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько; склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.


 





доставка авто из америки, ов |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY