Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі хаты 


ДзяжаРоля дзяжы ў этнакультурным аспекце абапіраецца на багаты семіятычны фон хлеба. Сімволіка дзяжы расшыфроўваецца з улікам апазіцыі мужчынскі-жаночы. У рытуалах дзяжа ўвасабляе жаночае чэрава, адпаведна рост плоду, дзіцяці атаясамліваецца з падыходам, падыманнем цеста. Таму дзяжа становіцца культурным эквівалентам жанчыны наогул, цяжарнай у прыватнасці, і пачынае выкарыстоўвацца ў абраднасці, накіраванай на магічнае спрыянне нараджэнню. На дзяжу саджалі нявесту і парадзіху ў час цяжкіх родаў, у дзяжу на цеста клалі хворае дзіця.


Дзяжа ўваходзіць у структуру некаторых каляндарных абарадаў, існуе нават самастойны рытуал ачышчэння дзяжы, які мае назвы "дзяжа гавее", "дзяжа да споведзі пашла", прымеркаваны да Перадвелікоднага тыдня. Каб паспрыяць удаламу выпяканню хлеба, прытрымліваліся цэлага шэрагу забаронаў і прадпісанняў - убівалі ў дзяжу нож, асцерагаліся ставіць на голую лаву, рабілі дзяжу з грамабою.


Прыналежнасць дзяжы да кола элементаў, звязаных з хатнім вогнішчам, прадвызначыла яе ахоўныя якасці. З дапамогай дзяжы шукалі тапельцаў, у яе глядзелі, каб не баяцца нябожчыкаў, каб уратавацца ад гарэзаў Дамавіка, накрывалі свечку дзяжой і хуценька падымалі пры яго з'яўленні. Менавіта дзяжу, як і хлеб, зерне, ставілі на тое месца, дзе ляжаў нябожчык. Гэтая рытуальная дзея можа быць вытлумачана ў тым жа кантэксце, што і забіванне Кашчэя яйкам, а Бабы Ягі таўкачом, а менавіта ў рэчышчы перамогі смерці патэнцыямі новага жыцця.


Беларусы ўносілі дзяжу ў новую хату, бо верылі, што ў гэтым прадметным сімвале запачаткаваныя ідэі дастатку і дабрабыту.


Т.Валодзiна


Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько; склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.



 


 





доставка авто из сша, rav4 |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY