Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі хаты 


КачаргаКачарга (вожаг, кавяня, камяна, касёра, кацюба, ключка), пячное начынне, звязанае з хатнім агнём. Утылітарныя і магічныя ўласцівасці качаргі як начыння абумовілі адценні, звязаныя з агнём, печчу, матэрыялам (жалеза), формай (крывая). Канцэнтруючы ў сабе жыццядайную і ачышчальную моц агню, качарга знайшла выкарыстанне ў народнай медыцыне і ветэрынарыі, у рытуалах гаспадарчага цыкла.


Качаргу выкарыстоўвалі ў рытуалах гаспадарчага цыкла. Каб прывучыць курыцу да хаты, яе тройчы абводзілі вакол качаргі. Праз непасрэдную сувязь з агнём замацаваўся матыў забароны непаважлівага стаўлення да агню і адпаведна да качаргі. Забаранялася ступаць на "нос" качаргі.


Качарга выкарыстоўвалася ў якасці абярэга - яе ставілі ў хляве, крэслілі кола магічнае, каб прадухіліць пранікненне варожай сілы. Каб засцерагчы каноплі ад асоту, гаспадары на вадохрышчанскую каляду аб'язджалі на качарзе свой гарод. Тое ж самае рабілі тройчы да ўсходу Сонца, калі каноплі доўга не ўсходзілі. Пасля каляднай вячэры гаспадыня павінна была пхнуць гаспадара качаргой, а той, паваліўшыся на лаўку, мусіў прамовіць: "Дай жа, Божа, штоб твае снапы так хутка падалі на ніве!", г. зн. каб снапы былі ядраныя.


Выкарыстанне качаргі ў радзінных і вясельных абрадах падкрэслівае, з аднаго боку, зварот да іншасвету па спрыянне (сват, адпраўляючыся на перамовы, кідаў качаргу і ўсё, што ёсць у качарэжніку, на печ, каб сватаўство было паспяховым), а з іншага - актуалізуе яе фалічнае значэнне: праз качаргу пераступалі і парадзіха, і нявеста. Падчас калядных варожбаў на качарзе скакалі толькі дзяўчаты і ніколі - хлопцы.


Уласцівая многім каляндарным і аказіянальным рытуалам язда на качарзе ёсць своеасаблівы спосаб камунікацыі з "тым" светам, дзе качарга выконвае ролю інфармацыйнага канала паміж супрацьпастаўленымі сферамі жыцця.


Т. Валодзіна, С. Санько


Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько; склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.


 





доставка машин из америки, bmw i3 |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY