Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі хаты 


Парог найбольш рытуалізаваны сімвал мяжы паміж хатай як максімальна засвоенай, "акультуранай" чалавекам часткай прасторы, і навакольным, патэнцыйна варожым светам. Найбольнае значэнне парог меў у сістэме сямейнай абраднасці і ў знахарстве.


У радзіннай обраднасці ў адпаведнасці з дародавым, родавым і пасляродавым этапамі парог інтэрпрэтаваўся ці то як цалкам небяспечная, ці то як дапаможная і лёсавырашальная частка прасторы. Так, цяжарнай, кантакты якой з навакольным светам моцна абмяжоўваліся, забаранялася затрымлівацца і сядзець на парозе, бо будуць цяжкія роды.


Тым часам дзеля аблягчэння родаў адсылалася сімвалічнае размыканне мяжы з іншасветам, адкуль, паводле ўяўленняў, і прыходзіла дзіця.


У сітуацыі калі немаўля яшчэ не лічылася канчаткова сфармаваным чалавекам, парог адыгрываў лёсавызначальную (праграмуючую) ролю. Пасля купання дзяўчынкі ваду адмыслова вылівалі за парог, каб у свой час тая выйшла замуж. Перад тым як везці дзіця да хросту, бацькі клалі на парог рэчы (сякеру, далато, лён, верацяно), якія мусілі ў будучым развіць у дзіцяці ўмельства ў пэўнай галіне. Пасля хросту, калі дзіця афіцыйна атрымлівала імя, гэта значыць пэўны культурны статус, адбывалася "асвяшчэнне дзіцяці праз парог" (бацька, стоячы ў хаце, прымаў дзіця, пакладзенае кумамі на некалькі імгненняў на парог). Гэты абрад сімвалізаваў далучэнне дзіцяці, уваход яго у прастору культуры.


У вясельнай абраднасці замінка спатыканне сватоў на парозе азначала няўдачу іх прадпрыемства. Маладая абавязкова пераносілася (ці пераступала сама) цераз парог.


На пахаванні, пры вынасе труны з хаты ёю лёгка грукалі аб парог, "вытрасаючы душу". Вялікую ролю ў якасці кантактнай зоны з іншасветам парог адыгрываў у знахарскіх практыках. Замоўляючы ад сурокаў ці спуду, сплёўвалі за парог, цераз яго "шапталі" і ад хваробы зубоў. Уяўленне пра тое, што размова або рэчы, перададзеныя праз парог, прыводзяць да сваркі, шырока бытуе і сёння.


 





авто аукцион америка, bmw |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY