Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі хаты 


Акно, адзін з міфапаэтычных сімвалаў і элементаў жытла. У семантыцы вобраза акна найбольш рэалізуюцца такія апазіцыі, як вонкавы - унутраны і бачны - нябачны. Суадносіцца з ідэяй уваходу, пранікальнасці, сувязі жытла з вонкавым светам. Акно звязвае жыллё не проста з астатнім светам, а са светам касмічных з'яў і працэсаў (з сонцам, месяцам, бакамі свету).


Пранікненне птушак праз акно ў дом лічылася прадвесцем бяды. Тым часам праз акно выносілі памерлых нехрышчоных дзяцей і дарослых нябожчыкаў, якія памерлі ад "гарачкі". У выпадку смерці ў доме на акне ставілі ваду, "каб душа абмылася". Праз акно ажыццяўляецца сімвалічная сувязь са светам мёртвых. Лічылася асабліва небяспечным пакідаць вокны адчыненымі і перахрышчанымі нанач, таму што праз іх могуць тады ўвайсці нябожчыкі і нячысцікі і задушыць спячых. Акно лічылася своеасаблівым вокам дома (окъно - "вока"). Праз акно ажыццяўляецца кантакт прадстаўнікоў розных светаў (напэўна, гэтым тлумачыцца абмен пажаданнямі і дарункамі паміж валачобнікамі і гаспадаром хаты).


Раней быў пашыраны звычай мець у хаце тры акны "ў імя святой Тройцы", а большая колькасць вокнаў рабілася толькі ў выключных выпадках, і то з бласлаўлення святара і дазволу вясковага сходу. Вокны сталі рабіць даволі позна, і іх з'яўленне суправаджалася пэўным псіхалагічным дыскамфортма ад адкрытасці дома вонкавай небяспецы. Разам з тым акно-вока звязана ў касмічным плане з другім вокам - з сонцам, абодва яны з'яўляюцца носьбітамі святла, і таму нярэдка на ваконных ліштвах сустракаюцца выявы сонца.


Э.Зайкоускi


Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько; склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.


 





авто аукцион сша, volt |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY