Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі хаты 


ПечПеч, адзін з асноўных рытуальных цэнтраў прасторы сялянскага жытла. Белая печ і чырвоны кут як рытуальныя цэнтры заўсёды размяшчаліся па дыяганалі ў супрацьлеглых баках хаты. Печ выконвала ролю пасярэдніка паміж жывымі і памерлымі продкамі.


У міфалагічным плане печ успрымалася як утаймавальніца прыроднага агню (сына Сонца або Перуна) і адначасова яго захавальніца, што сімвалізавала несупынны працяг жыцця ў хаце. Перад тым як засланіць печ, гаспадыня загортвала ў спецыяльнае заглыбленне некалькі вугалькоў і засыпала іх попелам, каб назаўтра дастаць і распаліць новы агонь. Затуханне вугалькоў прадказвала хуткую смерць каго-небудзь с родных.


Двойчы на год агонь тушылі ў печы спецыяльна: у дзень веснавога раўнадзення, калі яго выносілі на летні перыяд на двор, на адкрытае паветра, і ў дзень восеньскага раўнадзення, калі агонь уносілі ў хату і запальвалі ад грамнічнай свечкі (на Багача).


Печ выконвала функцыю асаблівага абярэга, рытуальнага цэнтра, вакол якога разгортвался шматлікія абрады каляндарнага і сямейнага цыклаў. У Чысты чацвер выграбалі з печы попел і неслі ў куратнік, каб добра несліся куры, а летам ім пасыпалі капусту, каб не паелі вусені.  Каля печы выконвалася значная колькасць рытуалаў сямейнай накіраванасці. У час заручынаў дзяўчына сядзела на печы і злазіла з яе толькі тады, калі давала згоду на шлюб. Пераступіўшы парог хаты маладога, маладая кідала на печ чырвоны пояс. Важную ролю печ адыгрывала ўчас падрыхтоўкі і выпякання каравая.


Нараджэнне дзіцяці і першы год яго жыцця таксама звязаныя з печчу. Пры першым рытуальным купанні ў ночвы клалі дзевяць вуголчыкаў. На працягу першай паловы года ваду, у якой купалі дзіця, вылівалі ў падпечак. Валасы першага пастрыгу спальвалі на прыпечку. А ўсе малочныя зубы кідалі ў запечак, прыгаворваючы: "Мышка, мышка! На табе зуб касцяны, а дай мне жалезны!"  Пры захворванні дзіцяці на так званыя сушчы (калі дзіця станавілася вельмі схуднелым) і пры некаторых іншых хваробах выконваўся рытуал "перапякання": хворае дзіця маці саджала на лапату хлебную, абмывала вадой, якой прыгладжвалі хлеб, і, імітуючы пасадку хлеба ў печ, клала лапату на прыпечак.


Важнае месца займла печ і ў пахавальнай абраднасці. Удзельнікі пахавання, перш чым сесці за стол, падыходзілі да печы і аберуч датыкаліся да яе брыля ("грэлі рукі"). На восеньскія Дзяды гаспадар падыходзіў да печы, заглядваў у комін і зваў на вячэру душы памерлых продкаў.


Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько; склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.


 





Как купить машину в америке, купить авто из америки с доставкой цены и фото машин в сша |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY