Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Традыцыйныя святы 


Чысты чацвер (Вялікі чацвер), апошні чацвер перад Вялікаднем. У гэты дзень напярэдадні вялікага свята абавязкова наводзілі чысціню, каб увесь год потым было чыста: прыбіралі ў хаці і на падворку. Неабходна было памыць свойскую жывёлу, асабліва коней, каб яны былі дужыя. Трэба было і людзям мыцца ў лазні, каб не мучыцца ад хваробаў. Хто асмеліцца выкупацца ў палонцы, той не будзе хварэць увесь год.


У цэрквах на Чысты чацвер асвячалі соль, якая захоўвалася цэлы год і выкарыстоўвалася ад сурокаў і ад нячыстай сілы; ніткі, якія набывалі гаючую сілу ад звіхаў, пераломаў; мак, які потым рассыпалі ў хлявах ад ведзьмаў. Каб выявіць ведзьму малочную, сялянкі мялі лён і збіралі кастрыца. Верылі, што ведзьмы таксама збіралі кастрыцу і перасыпалі ёй вуліцу, у выніку чаго малако першай каровы, што пераступіць праз яе, пяройдзе да ведзьмы.


У Чысты чацвер звычайна не спыняліся работы на агародзе і ў полі, а пасеянае ў гэты дзень збожжа (пераважна ячмень) павінна было вырасці чыстым, без пустазелля. Высявалі і капусную расаду, каб яе ў будучым не елі мошка і вусень. Напярэдадні Чыстага чацвярга рабілі гаспадарчыя прагнозы: калі ў гэты дзень ідзе дождж, каровы ўлетку будуць малочныя і трэба чакаць ураджаю грэчкі; калі вынесеныя на ноч соль і хлеб пад раніцу замярзалі, гэта прадказвала, што яравыя будуць пашкоджаныя маразамі. Якое надвор'е здаралася на Чысты чацвер, такое ж павінна было быць і на Вялікдзень.


Беларусская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С.Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. - Мн.: Беларусь, 2004. - 592 с.


 





Аукцион, купить авто америка |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY