Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Традыцыйныя святы 


Юр'я (Юрай, Юр'е, Ягор'я, Георгі), старажытныя святы народнага календара (адзначаліся 6 мая і 9 снежня н. ст.) у гонар святога - заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскую эпоху святому Георгію-пераможцу былі нададзены функцыі язычніцкага боства Ярыла. Гэтыя святы (асабліва веснавое) былі напоўнены шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер'ямі, прыкметамі апатрапеічнага і заклінальнага характару.


Веснавы Юр'я знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня пачынае куваць зязюля. На Юр'е сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае палеткі. З Юр'ем звязваўся і першы выпас жывёлы (запасаў корму для жывёлы павінна было хапіць як мінімум да гэтага дня).


Адначасова з апякунствам свойскай жывёлы Юр'я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр'я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Статак стараліся выгнаць зарань, на цудадзейную расу, якая павінна была забяспечыць вялікі дастатак малака. За лепшае лічылі, калі запасванне супадае з поўняю. Перад выганам жывёлы гаспадар тройчы абыходзіў яе з запаленай грамнічнай свечкай і апырскваў асвечанаю вадою. Абкурвалі жывёлу падпаленымі купальскімі зёлкамі, што захоўваліся ў кожнай хаце. Выганялі скаціну з хлява, пасцёбваючы асвечанымі на Вербніцу галінкамі вярбы, потым іх уторквалі ў хляве ад злых духаў. На парозе хлява перад жывёлаю клалі розныя сімвалічныя рэчы-абярэгі: яйка - каб заткнуць ім ваўку пашчу і каб каровы былі круглыя і поўныя; замкнуты замок - як ахоўны сродак ад ваўкоў; ніты ад кроснаў - ад укусу змяі; сякеру, каб абараніць ад нячыстай сілы; пояс ці жменю выцягнутай са страхі саломы - каб скаціна трымалася свайго дома; бязмен - каб жывёла павялічвалася ў вазе.


Запасванне на Юр'ю станавілася і святам пастухоў - для іх гаспадары рыхтавалі добрыя закускі, а тыя на пашы ладзілі сабе пачастунак. У першы дзень пастухі не бралі з сабою нажа, бо вастрыць яго, першы раз гонячы статак, значыла б вастрыць воўку зубы.


На Юр'ю селянін выходзіў на сваю ніву з загорнутым у абрус караваем - увасабленнем леташняга ўраджаю - і абыходзіў палеткі, потым клаў хлеб у рунь, і калі ён хаваўся ў жыце, казалі, што яно сёлета будзе ўдалае. Выносілі на поле косткі, што заставаліся з велікоднага стала, і закопвалі іх па канцах поля, каб не расло пустазелле. Асвячоная верба ўторквалася ў зямлю з вераю, што гэтым самым удасца абараніць ніву ад граду. На полі частаваліся, спявалі юраўскія песні.


Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько; склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.


 





купить авто из Америки с доставкой: цены и фото машин в сша в Москве |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY