Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Традыцыйныя святы 


Купалле (Купала, Іван, Ян), старажытная абрадавая ўрачыстасць, прымеркаваная да летняга сонцастаяння - найвышэйшага росквіту жыватворных сіл зямлі. Свята персаніфікавалася ў вобраз міфічнай істоты Купалы. У выніку пазнейшага наслаення на язычніцкі абрад хрысціянскай традыцыі свя прывязалася да дна Раства Іаана Хрысціцеля і ў праваслаўных адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня н. ст.


Купалу як міфічны вобраз увасабляла сабою лялька - жаночае чучала, якое насілі, скакалі з ім, запальвалі і тапілі ў вадзе. Абрад звязвалі з агнём (зямным і нябесным, прадстаўленым на абрадзе вогнішчам, запаленым колам, палаючаю кветкай) і вадою, з вольным каханнем.


Да купальскай ночы рыхтаваліся з раніцы. Жанчыны і дзяўчаты ішлі на луг збіраць кветкі і зёлкі, якія ў гэты дзень набываюць асаблівую сілу. Пасвечаныя ў царкве і засушаныя, яны потым служылі лекавымі сродкамі на цэлы год. З кветак плялі вянкі для варажбы. Удзень на месца правядзення свята зносілі розную старызну для купальскага вогнішча. Як сімвал Сонца ўздымілі на жардзіне запаленае кола. Полымя святочнага агню надзялялася ачышчальнай сілай ад злых духаў, праганяла смерць. Моладзь скакала вакол вогнішча, вадзіла карагоды, спявала. Ад ведзьмаў вывешвалі над дзвярыма хатаў, хлявоў ці выкладвалі на вокнах розныя абярэгі - колючыя, рэжучыя, пякучыя рэчы: сярпы, іголкі, косы, крапіву, а таксама, святаянскія зёлкі, грамнічную свечку або забітую сароку. Апоўначы моладзь ішла ў лес шукаць Папараць-кветку.


Пашыранаю на свяце Купалле была варажба. Па кінутых папарна вянках сачылі, сыдуцца яны ці расплывуцца ў розныя бакі, чый вянок паплыве далёка, а чый прыстане да берага. Пад раніцу хлопцы і дзяўчаты купаліся ў рацэ, качаліся па купальскай расе, каб набрацца ад яе моцы. Сустракалі ўсход сонца, якое, падымаючыся, "іграе", "купаецца" - дзеліцца на кругі, сыходзіцца, пераліваецца рознымі колерамі. У свяце Купалле спалучыліся культы сонца, агню, вады, расліннасці.



Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько; склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.


 


 





Но истинные ценители надёжных и качественных транспортных средств часто предпочитают авто из сша |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY